У судзе Ленінскага 10 верасня за хабар пачалі судзіць Чыліка Дзмітрыя Анатольевіча. Яго дадзеныя супадаюць з дадзенымі былога намесніка дырэктара гродзенскага драмтэатра. Цяпер яны зніклі з сайта.
Справу паводле арт. 430 ч. 2 КК «Атрыманне хабару» разглядае суддзя Алена Пятрова.
Звесткі Дзмітрыя Чыліка зніклі з сайта драмтэатра. Ён працаваў там з 2012 года. Апошні пост у Facebook Дзмітрый апублікаваў у студзені - ён быў прысвечаны тэатру. Крыніца Hrodna.life у тэатральных колах распавёў, што Дзмітрый сапраўды быў заўважаны ў хабарах.
Мяркуючы па вакансіях, апублікаваных у жніўні, драмтэатру патрабуецца намеснік дырэктара па працы з гледачамі.
Чытайце таксама: У драмтэатры Гродна 4 гады няма галоўнага рэжысёра. Чаму стала складана знайсці работнікаў культуры?