Нерэалізаваны праект крамы "Еўраопт" у Пагаранах. Крыніца: Гродзенскі гарвыканкам
Участак пад будучы ГЦ знаходзіцца на вуліцы Маладой, непадалёк ад мікрараёна Пагараны-Кашэўнікі, дзе ўзводзіцца квартал таунхаўсаў. У 2023 годзе на гэтым участку павінен быў з’явіцца «Еўраопт», але да будаўніцтва так і не прыступілі.
Плошча ўчастка — 38 сотак, ён знаходзіцца побач з крамай «Родны кут». Інфармацыю аб правядзенні аўкцыёна размясцілі на сайце Гродзенскага цэнтру нерухомасці.
Згодна з прызначэннем участка, там можна будаваць гандлёвыя аб’екты, аб’екты грамадскага харчавання, а таксама аб’екты аховы здароўя і прадастаўлення сацыяльных паслуг. Вышыня забудовы на ўчастку не павінна перавышаць 18 метраў.
Дату правядзення аўкцыёну пакуль не абвясцілі, стартавая сума лоту — 42 665 руб. ($ 13 тыс.). Пераможца атрымае права арэнды ўчастка тэрмінам на 50 гадоў.
Гандлёвы цэнтр у мікрараёне Пагараны-Кашэўнікі павінен быў адкрыцца ў 2023 годзе. Згодна з праектам, апублікаваным яшчэ ў 2021 годзе, там планавалі пабудаваць «Еўраопт».
Забудоўшчыкам была гродзенская кампанія «Helios Group», аднак праект так і не рэалізавалі.
Чытайце таксама: На што жыхары Пагаранаў-Кашэўнікаў скардзіліся мясцовым дэпутатам
Крама “Власть кофе” абяцае шырокі асартымент абсмажанай кавы з розных куткоў свету - Лацінскай Амерыкі,…
У рэстаране “Бекон” будуць спалучаць амерыканскую і паназіяцкую кухню. Там будзе адкрытая кухня - можна…
Малюнак гродзенскага каралеўскага палаца, які быццам бы стварыў невядомы аўтар у XVIII стагоддзі, набыў вялікую…
У сярэдзіне сакавіка на Замкавай, 11 адкрылася фотастудыя Retreat. У студыі ёсць некалькі працоўных зон…
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…