Участак пад будучы ГЦ знаходзіцца на вуліцы Маладой, непадалёк ад мікрараёна Пагараны-Кашэўнікі, дзе ўзводзіцца квартал таунхаўсаў. У 2023 годзе на гэтым участку павінен быў з’явіцца «Еўраопт», але да будаўніцтва так і не прыступілі.

Цана ўчастка $ 13 тысяч

Плошча ўчастка — 38 сотак, ён знаходзіцца побач з крамай «Родны кут». Інфармацыю аб правядзенні аўкцыёна размясцілі на сайце Гродзенскага цэнтру нерухомасці.

Згодна з прызначэннем участка, там можна будаваць гандлёвыя аб’екты, аб’екты грамадскага харчавання, а таксама аб’екты аховы здароўя і прадастаўлення сацыяльных паслуг. Вышыня забудовы на ўчастку не павінна перавышаць 18 метраў.

Дату правядзення аўкцыёну пакуль не абвясцілі, стартавая сума лоту — 42 665 руб. ($ 13 тыс.). Пераможца атрымае права арэнды ўчастка тэрмінам на 50 гадоў.

Гандлёвы цэнтр на вуліцы Маладой павінны былі адкрыць у 2023 годзе

Гандлёвы цэнтр у мікрараёне Пагараны-Кашэўнікі павінен быў адкрыцца ў 2023 годзе. Згодна з праектам, апублікаваным яшчэ ў 2021 годзе, там планавалі пабудаваць «Еўраопт».

Забудоўшчыкам была гродзенская кампанія «Helios Group», аднак праект так і не рэалізавалі.

Чытайце таксама: На што жыхары Пагаранаў-Кашэўнікаў скардзіліся мясцовым дэпутатам