Навіны

Беларусы знайшлі спосаб эканомна адпачыць у Катары: харчаваліся хуткасупамі і «Ролтанам», якія ўзялі з сабой

Сям’я з Ліды эканомна адпачыла ў Катары. Краіна дарагая, а Віталь і Таццяна — простыя трудзягі на заводах, як яны самі сябе назвалі. Выжыць у Персідскім заліве дапамог багаты шведскі стол на сняданку і харчы з Беларусі - супы ад «Лідкон» і макароны «Ролтан», якія не патрабуюць варкі.

Віталь і Таццяна вельмі любяць падарожнічаць. Яны аб’ездзілі ўсю Беларусь, былі ў Парыжы, Амстэрдаме, Кёльне, Берліне. Лёталі ў Турцыю і Егіпет, аўтобусам ездзілі ў Грузію. У 2024 годзе вырашыліся на адпачынак спантанна — літаральна за пару дзён знайшлі бюджэтную пуцёўку ў Катар. Вылет з Мінска падабралі ў турагенцтве ў Лідзе. За пералёт, трансфер і гатэль са сняданкамі заплацілі € 1200.

На сняданак — шведскі стол без абмежаванняў, на абед і вячэру — локшына і каша хуткага прыгатавання

«Катар — адна з самых багатых краін, а мы, простыя беларусы, спрабавалі там выжыць. Галоўнае, што нам дапамагала, — гэта сняданкі па сістэме шведскі стол у гатэлі. Можна было есці ўсё ў неабмежаванай колькасці: рыс, сасіскі, печыва, арэхі, сыр, мёд, салаты з кавуна і дыні і гэтак далей», — распавёў Віталь для конкурсу «Лайфхакі бюджэтнага адпачынку», які праводзіць Onliner.by.

«На абед і вячэру мы заварвалі супы ад завода „Лідкон“, якія не патрабуюць варэння, кашы і „Ролтан“. Калі жонка даведалася, што ў нумары ёсць чайнік, яна вельмі ўзрадавалася, бо шмат страў можна зрабіць на кіпені! Але і без чайніка мы б не прапалі, бо ў нас з сабой быў кіпяцільнік. У дзень сыходзіла каля шасці пачкаў з нашых запасаў (кашы, локшына, супы). Усе прывезлі з Беларусі. Велізарныя заплечнікі, паверце, мы не цягнулі. На дваіх наш багаж разам з ежай важыў усяго 7 кілаграмаў - лічу, што гэта вельмі сціпла».

«У кафэ мы не хадзілі ўвогуле. Ежа для нас не самае галоўнае ў жыцці, і мы можам харчавацца самымі простымі стравамі. У краму хадзілі ў асноўным па ваду. За дзевяць дзён выпілі літраў 20. Куплялі таксама курыцу грыль і садавіну. Паспрабавалі, напрыклад, драконаў фрукт (абышоўся нам у 4 рублі)».

Чытайце таксама: Смачна, танна і атмасферна: спіс найлепшых сталовых Гродна

Істотным выдаткам Віталь называе пярсцёнак для жонкі, які купілі на памяць. Для сям'і гэта традыцыя: з кожнай краіны яны імкнуцца прывозіць упрыгожанне Таццяне ці хаця б значок Віталю.

Колькі выдаткавала пара з Ліды на адпачынак у Катары:

  • Пуцёўкі са страхоўкай — 4200 рублёў.
  • Дарога з Ліды ў Мінск і назад — 80 рублёў.
  • Ежа, якую ўзялі з сабой — 70 рублёў.
  • Ежа на месцы — 100 рублёў.
  • Сувеніры — 50 рублёў.
  • Залаты пярсцёнак жонцы — 500 рублёў.
  • Экскурсія — 220 рублёў.
  • Разам — 5220 рублёў.

«Вядома, у паездках нам даводзіцца эканоміць, бо мы простыя трудзягі на заводах. Пры гэтым хочам убачыць свет, а не сядзець дома ў водпуску. Ездзім без шыку і размаху і лічым, што назбіраць на водпуск можа кожны беларус. Калі кожны месяц адкладаць хаця б па $ 50, усё абавязкова атрымаецца! Мы, напрыклад, не палім, а гэта эканомія 150−200 рублёў штомесяц. Вось табе і паездка атрымоўваецца! Трэба проста ўмець адкладаць, бо галоўнае — гэта не колькі ты зарабляеш, а як ты гэтыя грошы траціш», — распавядае Віталь.

Укладваць зэканомленыя грошы сям’я з Ліды аддае перавагу ва ўражанні. Таму яны ўпэўненыя, што падарожжы сапраўды каштуюць сваіх грошай.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025

У Гродне падаражэў праезд у гарадскім транспарце — і на прыгарадных маршрутах

З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…

4 красавіка 2025