Навіны

Барацьба з карупцыяй: пракурор параіў забараніць падпарадкаванне сваякам на «Гродна Азот»

Пракурор прапанаваў забараніць на «Гродна Азот» роднасныя сувязі ў супрацоўнікаў, якія знаходзяцца ў падпарадкаванні. Каб выключыць такія сітуацыі, можна выдаць лакальныя акты — напрыклад, рашэнні камісіі па супрацьдзеянні карупцыі.

«Сітуацыя, пры якой асабістая зацікаўленасць чалавека можа паўплываць на працэс прыняцця рашэння на прадпрыемстве, павінна быць цалкам выключаная», — сказаў пракурор аддзела па барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю пракуратуры Гродзенскай вобласці Дзмітрый Пукалаў на пасяджэнні камісіі па супрацьдзеянні карупцыі.

Пры гэтым «Гродна Азот» ганарыцца сваімі сямейнымі працоўнымі дынастыямі.

Таксама ён парэкамендаваў скарэктаваць палажэнне аб закупках тавараў, каб умовы закупкі нельга было трактаваць двухсэнсоўна. Гэта, лічыць ён, мінімізуе карупцыйныя рызыкі і зробіць працэдуру больш празрыстай.

Чытайце таксама: Самыя грашовыя вакансіі ў Гродне. Каму гатовы плаціць больш за 4 тысячы рублёў?

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне адкрылася крама «Власть кофе» з напоем кубінскіх каранёў

Крама “Власть кофе” абяцае шырокі асартымент абсмажанай кавы з розных куткоў свету - Лацінскай Амерыкі,…

8 красавіка 2025

У Гродне адкрыўся рэстаран «Бекон»: двухпавярховы і з адкрытай кухняй

У рэстаране “Бекон” будуць спалучаць амерыканскую і паназіяцкую кухню. Там будзе адкрытая кухня - можна…

8 красавіка 2025

Розніца ў 200 гадоў. Самая вядомая «гістарычная» выява Новага замка — насамрэч сучасная рэканструкцыя

Малюнак гродзенскага каралеўскага палаца, які быццам бы стварыў невядомы аўтар у XVIII стагоддзі, набыў вялікую…

8 красавіка 2025

У цэнтры Гродна адкрылася фотастудыя — кліентаў прывабліваюць жывымі куранятамі

У сярэдзіне сакавіка на Замкавай, 11 адкрылася фотастудыя Retreat. У студыі ёсць некалькі працоўных зон…

8 красавіка 2025

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025