Навіны

На гродзенскай Алеі кіно адкрылі новую пліту: праверце, ці чулі вы пра гэты фільм

Чарговую пліту на гродзенскай Алеі кіно адкрылі 6 верасня напярэдадні Дня горада. Алея размяшчаецца на вуліцы Савецкай каля былога кінатэатра «Гродна» і на ёй з 2016 года ўсталёўваюць пліты ў гонар фільмаў, якія здымалі ў Гродне або ваколіцах.

На Алеі кіно ўвекавечылі чарговы ваенны фільм

Гэтым разам вырашылі ўвекавечыць фільм «Зімародак» 1972 года. У стужцы расказваецца пра школьніка Марата і яго таварышаў, якія ў пасляваенныя гады шукаюць героя вайны, партызана-падрыўніка, вядомага пад мянушкай Зімародак, пра подзвіг якога яны даведаліся ад былога лётчыка Сівога.

Адкрыццё пліты з «Зімародкам» на Алеі кіно. Відэа: Grodnonews.by.

Стужку рабілі на кінастудыі «Беларусьфільм». Лічыцца, што прынамсі частку яго здымалі ў Гродне. Праўда, праглядзеўшы фільм, рэдакцыя Hrodna.life не пабачылі ў ім нейкіх характэрных для Гродна кадраў. Вядома, што заключная частка «Зімародка» здымалася каля вёсак Пасынкі і Нікольцы Мядзельскага раёна — там знаходзіцца помнік нарачанскім партызанам.

Чытайце таксама: Дзе ў Гродне можна ўбачыць зімародка і іншых цікавых птушак?

Рэжысёрам «Зімародка» быў Вячаслаў Нікіфараў. Ён нарадзіўся ў расійскім Адлеры, але з 1986 па 1994 займаў розныя пасады пры Беларускім саюзе кінематаграфістаў, быў у тым ліку і яго старшынёй. Нікіфараў - заслужаны дзеяч мастацтва БССР, у 1978 годзе атрымаў прэмію Ленінскага камсамола БССР, у 2002 — ганаровую грамату ад Савета Міністраў. У 2022 годзе Нікіфараў атрымаў на кінафестывалі «Лістапад» узнагароду «За захаванне і развіццё традыцый духоўнасці ў кінамастацтве».

На Алею кіно трапляюць фільмы і серыялы

Алею кіно ў Гродне адкрылі ў 2016 годзе. Зараз на вуліцы Савецкай усталявана 13 пліт у гонар савецкіх і беларускіх стужак, якія, як лічыцца, здымаліся ў Гродне. Сярод іх «Міколка-Паравоз», «Белые росы», «Я родам з дзяцінства» і іншыя. Летась на алеі кіно з’явілася пліта ў гонар беларуска-расійскага серыяла «Покушение». Ёсць і памылковыя пліты. Напрыклад, фільм «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» здымалі зусім не ў Гродне, але пліту ў яго гонар усё ж усталявалі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне адкрылася крама «Власть кофе» з напоем кубінскіх каранёў

Крама “Власть кофе” абяцае шырокі асартымент абсмажанай кавы з розных куткоў свету - Лацінскай Амерыкі,…

8 красавіка 2025

У Гродне адкрыўся рэстаран «Бекон»: двухпавярховы і з адкрытай кухняй

У рэстаране “Бекон” будуць спалучаць амерыканскую і паназіяцкую кухню. Там будзе адкрытая кухня - можна…

8 красавіка 2025

Розніца ў 200 гадоў. Самая вядомая «гістарычная» выява Новага замка — насамрэч сучасная рэканструкцыя

Малюнак гродзенскага каралеўскага палаца, які быццам бы стварыў невядомы аўтар у XVIII стагоддзі, набыў вялікую…

8 красавіка 2025

У цэнтры Гродна адкрылася фотастудыя — кліентаў прывабліваюць жывымі куранятамі

У сярэдзіне сакавіка на Замкавай, 11 адкрылася фотастудыя Retreat. У студыі ёсць некалькі працоўных зон…

8 красавіка 2025

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025