Палац гульнявых відаў спорту з’явіцца на ўездзе ў горад з боку трасы М6 побач з развязкай на Усходні мост. Плануецца, што ў комплексе будуць дзве залы: для спаборніцтваў на 2000 месцаў і трэніровачная на 500 месцаў.
Будаўніцтва спарткомплексу адкладвалася некалькі гадоў запар, але напярэдадні святкавання 80-годдзя Гродзенскай вобласці ўсё ж прыступілі да працы.
«На пляцоўцы ўжо працуе тэхніка», — паведаміў Telegram-канал «Пул 4 Регион». Праўда, на фотаздымках бачна, што пакуль там з’явіўся толькі грэйдар, які раўняе грунт.
У комплексе з’явіцца спаборніцкая зала на 2000 гледачоў. Яна будзе прызначана для валейболу, баскетболу, гандболу і міні-футболу. Другая зала на 500 месцаў — трэніровачная.
Будзе ў комплексе і аквазона з 50-мятровым басейнам, саўнамі і джакузі. З’явяцца трэнажорныя і фітнес-залы, а спартыўныя збудаванні аб’екта абсталююць сістэмай для арганізацыі прамых трансляцый.
Да рэалізацыі праекта планавалі прыступіць у 2022 годзе. Тады арыенціровачны кошт памяшкання складаў 12−13 млн рублёў. Яшчэ раней, у 2020, палац спорту абяцалі пабудаваць у іншым месцы — на скрыжаванні праспектаў Купалы і Кляцкова.
"Гродна. Турыстычная карта для гасцей горада" выйдзе накладам 6000 штук. Усе асобнікі будуць толькі на…
На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…
Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…
Праз дарогу ад гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы прадаюць трохпакаёўку ў новым доме.…
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…