Псіхіятрыя-наркалогія. Фота Яндекс.Карты
Адзін з будынкаў Гродзенскага абласнога клінічнага цэнтра «Псіхіятрыя-наркалогія» па вул.Абухава, 38 чакае рэканструкцыя. Прылеглую тэрыторыю добраўпарадкуюць. Пакуль для праекта распрацоўваюць папярэднюю дакументацыю.
У 2021 годзе «Псіхіятрыі-наркалогіі» бясплатна аддалі былыя «Лячэбна-вытворчыя (працоўныя) майстэрні». Гэта двухпавярховы будынак на 1824,3 кв.м. Яго пабудавалі ў 1983 годзе. Менавіта яго і збіраюцца рэканструяваць.
На першым паверсе размесцяць навучальныя класы Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага каледжа і Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, царкву (ужо працуе — Hrodna.life), архіў, дапаможныя памяшканні. На другім — дзённы стацыянар на 60 ложкаў для псіхічна хворых.
Пры рэканструкцыі мадэрнізуюць сістэму пажарнай сігналізацыі, заменяць грузавы ліфт на пасажырскі, перапрафілююць памяшканні, зробяць туалет для людзей з інваліднасцю на другім паверсе і іншае.
На вуліцы пашыраць праезную частку, зробяць стаянку як мінімум для 10 аўтамабіляў. Таксама з’явяцца кантэйнерная і спартыўная пляцоўкі, пешаходныя дарожкі, лаўкі і скрыні, частковае азеляненне.
Рэканструкцыя палепшыць якасць і даступнасць лячэння, упэўненыя ва ўстанове. Упраўленне капітальнага будаўніцтва Гродзенскага аблвыканкама праводзіць папярэднюю закупку да 9 кастрычніка. На дакументацыю выдаткуюць 15 000 рублёў з абласнога бюджэту.
Чытайце таксама: У Гродзенскім цэнтры «Псіхіятрыя-наркалогія» новы галоўны лекар. Раней ён быў судмедэкспертам
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…