Чатырохпакаёвая кватэра з цёплай падлогай прадаецца на шостым паверсе дзевяціпавярховіка па зав. Паповіча, 7. «Кожны сантыметр прасторы прадуманы і ўвасоблены з душой», — запэўніваюць у аб’яве прадаўцы.
Дызайн кватэры строгі і не перагружаны. Частка памяшканняў выканана ў элегантных цёмных адценнях «пад дрэва». Цёмныя драўляныя панэлі скарыстаны, напрыклад, у дэкоры сцен у спальні і на кухні. У зале яны суседнічаюць са светлымі шпалерамі.
У кватэры зроблена электрычная цёплая падлога, ёсць кандыцыянер і электракамін. На падлозе — паркет. Дзве лоджыі ўцеплены. У пярэднім пакоі вялікая шафа камандор. Кватэра прадаецца з мэбляй і тэхнікай: посудамыйнай машынай, духавай шафай, халадзільнікам, мікрахвалеўкай, выцяжкай.
Кватэра знаходзіцца ў доме 2011 пабудовы. Агульная плошча жылых і нежылых памяшканняў - 92,3 кв.м., кухня — 11,9 кв.м. Дом абсталяваны сістэмай відэаназірання. «У пад’ездзе чыста і акуратна, добрыя суседзі», — сцвярджаюць прадаўцы. Побач з домам — паркоўкі з дастатковай колькасцю месцаў.
Побач з домам — Бальніца хуткай медыцынскай дапамогі, вучылішча алімпійскага рэзерву, міні-рынак, кінатэатр, банк, магазіны, будуецца царква.
Лесапарк Ласосна — адразу насупраць дома, дастаткова толькі перайсці дарогу. Да пляжу ў Ласосне — 8 хвілін пешшу.
Цана кватэры: $ 93 000.
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…
Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…
Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…
Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…
Аперацыя праводзіцца на тэрыторыі Гродна і Гродзенскага раёна ў рамках камандна-штабных вучэнняў сілавікоў. На час…
Байкеры выявілі ў Пышках дрот, нацягнуты на ўзроўні шыі. Відэа яны размясцілі ў TikTok. "Вось…