Навіны

На прапагандысцкі фільм пра студэнтаў у Гродне не прадалі ніводнага білета (абноўлена)

Па стане на вечар 4 верасня ў гродзенскіх кінатэатрах не прадалі ніводнага квітка на прэм’еру фільма «Культурный код». Яго паказваюць у кінатэатрах «Космас», «Чырвоная зорка» і «Кастрычнік». Прэм’ера пройдзе 5 верасня.

На наступныя дні таксама няма браняванняў.

Па сюжэце фільма «Культурный код» двое маладых студэнтаў выпускнога курса акадэміі мастацтваў: Ваня — аператар і Ліза — рэжысёр тэлебачання, атрымліваюць ад майстра курса творчае заданне зняць у якасці дыпломнай працы дакументальны фільм пра дзяржаўныя сімвалы Беларусі.

«Съёмка дипломного проекта оборачивается захватывающим и познавательным приключением для молодых героев, в одном из эпизодов фильма герои участвуют в автопробеге ко Дню Независимости республики на раритетном автомобиле, участвуют в акции „Споём гимн вместе“, посещают музеи и знакомятся с интересными экспертами-собеседниками», — можна прачытаць у афіцыйным апісанні фільма.

Фільм ідзе 36 хвілін. Яго называюць «дакументальным» і «сямейным». Рэжысёр — Кірыл Халецкі.

Плакат фільма «Культурный код». Фота: kinoteatr.megamag.by/

У 2023 годзе на прэм’ерны паказ фільма «На другом берагу» пра цяжкае жыццё беларусаў пад Польшчай выкуплялі ўсе квіткі. А вось на другі дзень ужо не было зацікаўленых у праглядзе. Кінакрытык Тарас Тарналіцкі ў размове з Hrodna.life звязваў гэтыя дзівацтвы з выкарыстаннем адміністрацыйнага рэсурсу.

UPD 5 верасня. Як мінімум у адным кінатэатры цалкам выкупілі тры шэрагу месцаў.

Выкупленыя месцы ў кінатэатры. Скрыншот Hrodna.life
Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025

У Гродне падаражэў праезд у гарадскім транспарце — і на прыгарадных маршрутах

З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…

4 красавіка 2025