Спектакль Мінскага абласнога тэатра лялек "Батлейка". Фота: kultura-minobl.gov.by
Фестываль тэатраў «Батлейка» пройдзе ў Гродне на Дзень горада 7 верасня. Пляцоўка будзе на вуліцы Савецкай каля ЦУМа. Удзел прымуць 10−12 батлеечных тэатраў.
Батлейка — беларускі народны тэатр лялек. Стаў папулярным з пачатку XVI стагоддзя. Прадстаўленні паказвалі на рэлігійную (біблейскую) і бытавую тэматыку.
У рэпертуары на Дзень горада будуць як традыцыйныя для батлеек рэлігійныя сюжэты — Каляды і Вялікдзень, так і спектаклі паводле твораў беларускіх аўтараў і народных казак, расказала загадчыца Цэнтра народнай творчасці «Наследие» Марына Чыкун. Паказы будуць ісці амаль цэлы дзень — з 12.00 да 19.00.
Чытайце таксама: Модны паказ, цюнінгаваныя аўто і Стас Міхайлаў. Што рыхтуюць у Гродне на Дзень горада 2024 (праграма)
Прадстаўленні батлеек у горадзе паказвалі сёлета на Фестывалі нацыянальных культур. Пляцоўка размяшчалася ў парку Жылібера і называлася «Казкі свету».
Сёлета ў Гродне афіцыйна адзначаюць 896-годдзе горада — лічачы з першага ўпаміну пра яго ў Іпацьеўскім летапісе ў 1128 годзе. Пры тым тая ж падзея ў Радзівілаўскім (Кёнігсбергскім) і Лаўрэнцьеўскім летапісах упамінаецца ў 1127 году.
Чытайце таксама: Заўтра — Каляды. Як выглядаюць шопкі ў касцёлах Гродна напярэдадні свята
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…
У Гродне на Віленскай, 37 адкрыўся новы буцік-гатэль і рэстаран The Cult - і выклікаў…
Пакуль сады толькі заквітнеюць, ва ўстановах і крамах Гродна падрыхтавалі вясновыя фотазоны. Часта гэта гронкі…