Фота: iStock
Нерухомасць знаходзіцца на вуліцы Паповіча, 25 — гэта аднушка ў дзевяціпавярховым доме. Зараз кватэра выстаўлена на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр нерухомасці. Але ёсць нюанс.
Плошча кватэры складае 24,7 кв.м., з іх жылыя — 17,8 метраў. Пачатковая сума лоту — 62 200 руб. Дата аўкцыёну пакуль не прызначана.
Пераможца аўкцыёну атрымае не толькі кватэру, але і даўжніка, які зарэгістраваны і жыве ў памяшканні. Пры адмове былога ўладальніка пакінуць жыллё пасля продажу, яго будуць выселяць праз суд.
Пакупнік павінен будзе самастойна займацца афармленнем пераходу права ўласнасці на нерухомасць.
Падобны аўкцыён праходзіў у траўні 2023 года. Тады на аўкцыён выставілі двухпакаёвую кватэру ў вельмі запушчаным стане па адрасе Гагарына, 25. У ёй таксама быў зарэгістраваны і пражываў былы ўладальнік. Пачатковая сума лоту складала 59 тыс. руб. З першага разу прадаць праблемную кватэру не атрымалася, бо абвестка пра продаж з’яўлялася яшчэ раз праз год — у чэрвені 2024.
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…