Навіны

За ўваход на руіны Навагрудскага замка пачалі патрабаваць грошы

Увайсці бясплатна на тэрыторыю замка ў Навагрудку цяпер нельга — дарогу перагарадзілі жалезнай брамай з замком. З’явіўся час працы і выхадны дзень, у які замак зачынены. А паслухаць экскурсію можна будзе толькі ад акрэдытаваных экскурсаводаў.

Уваход — 1 руб., тэматычная экскурсія — 35 руб.

Уваход на замак цяпер магчымы з аўторка па нядзелю, з 10.00 да 17.30. У панядзелак тэрыторыя замка зачынена. Цану вызначылі сімвалічную — 1 руб. з чалавека. Аплаціць можна толькі наяўнымі. Для дзяцей да сямі гадоў уваход бясплатны. Пра новаўвядзенні паведаміў Турыстычны інфармацыйны цэнтр у Навагрудку.

З’явіліся і абмежаванні для экскурсаводаў. Цяпер праводзіць экскурсію ў Навагрудскім замку могуць толькі супрацоўнікі мясцовага гісторыка-краязнаўчага музея або асобы, якія атрымалі атэстацыю ад Нацыянальнага агенцтва па турызме. Пры гэтым яны мусяць мець пры сабе раздрукаваны спіс атэставаных тэм, сярод якіх будуць тэмы пра Навагрудак.

Тэматычная экскурсія ад Навагрудскага гісторыка-краязнаўчага музея пад назвай «Вачамі каралевы Марты» абыйдзецца ў 35 руб.

Па тэме: Як новы закон «Аб турызме» рэгуліруе працу экскурсаводаў

Мясцовы турыстычны цэнтр актыўна супрацоўнічае з расійскімі тураператарамі

Telegram-канал «MayDay.Team» нагадвае, што сёлета Турыстычны інфармацыйны цэнтр у Навагрудку падпісаў пагадненні з расійскай Асацыяцыяй тураператараў Паўночнага-Захаду, Пскоўскім інфармацыйным цэнтрам і Калінінградскай вобласцю. У цяперашнім сезоне практычна ўсе турыстычныя матэрыялы былі выдадзены толькі на рускай мове, а змест экскурсій, паводле інфармацыі канала, перапісалі пад расійскія гістарычныя клішэ. У верасні ўсе беларускія турыстычныя інфармацыйныя цэнтры рыхтуюцца да ўдзелу ва Усерасійскім з’ездзе турцэнтраў у Ніжнім Ноўгарадзе.

У гарадской прасторы Навагрудка таксама стала больш савецкага. У школе № 7 адкрылі музей «Назад у СССР». А падчас святкавання 980-годдзя горада ў жніўні выступаў рэпер Серёга, які падтрымлівае Пуціна, Лукашэнку і ідэю «рускага свету».

Глядзіце таксама: Як будзе выглядаць цэнтральная вежа Навагрудскага замка пасля рэканструкцыі

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025

У Гродне падаражэў праезд у гарадскім транспарце — і на прыгарадных маршрутах

З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…

4 красавіка 2025