Шматпавярховыя дамы на завулку Паповіча ў Гродне. Фота: iStock
На першым месцы рэйтынгу Мінск, далей ідзе Гродна — ён знаходзіцца вышэй за ўсе астатнія абласныя цэнтры. Іншыя гарады Гродзенскай вобласці ў спіс не патрапілі. Топ гарадоў паводле колькасці арэнднага жылля склаў партал Realt.by.
Зараз на гродзенскім рынку арэнднай нерухомасці ёсць 200 прапаноў доўгатэрміновай арэнды і амаль удвая больш для здыму пасуткава.
Самая танная кватэра знаходзіцца на вуліцы Пушкіна — двушка абыдзецца ў $ 80 у месяц. Найбольш дарагая кватэра знаходзіцца каля аўтавакзала, уладальнік просіць за чатырохпакаёвае памяшканне $ 800.
Цэны на кватэры ў Гродне ўзрастаюць улетку з-за турыстычнага наплыву, піша s13.ru са спасылкай на Realt.by.
Даражэй за ўсё здымаць жыллё ў Мінску. Тут адна з самых танных кватэр абыдзецца ў $ 200 у месяц, найдаражэйшая — у $ 4000. Агулам на сталічным рынку нерухомасці ёсць як мінімум 800 арэндных кватэр на доўгі тэрмін, пасуткавых — 1300.
Менш за ўсё прапаноў у Брэсце — крыху больш за 90 кватэр у арэнду на месяц і амаль 240 пасуткава. Кошты на жыллё пачынаюцца ад $ 110 і дасягаюць $ 1000 у месяц.
Для складання спісу спецыялісты Realt.by выкарыстоўвалі толькі дадзеныя ўласнага сэрвісу аб’яваў. Пры падліках колькасці арэндных кватэр на іншых пляцоўках вынік можа быць іншым.
Крама “Власть кофе” абяцае шырокі асартымент абсмажанай кавы з розных куткоў свету - Лацінскай Амерыкі,…
У рэстаране “Бекон” будуць спалучаць амерыканскую і паназіяцкую кухню. Там будзе адкрытая кухня - можна…
Малюнак гродзенскага каралеўскага палаца, які быццам бы стварыў невядомы аўтар у XVIII стагоддзі, набыў вялікую…
У сярэдзіне сакавіка на Замкавай, 11 адкрылася фотастудыя Retreat. У студыі ёсць некалькі працоўных зон…
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…