На першым месцы рэйтынгу Мінск, далей ідзе Гродна — ён знаходзіцца вышэй за ўсе астатнія абласныя цэнтры. Іншыя гарады Гродзенскай вобласці ў спіс не патрапілі. Топ гарадоў паводле колькасці арэнднага жылля склаў партал Realt.by.

Колькасць прапаноў у Гродне залежыць ад сезону

Зараз на гродзенскім рынку арэнднай нерухомасці ёсць 200 прапаноў доўгатэрміновай арэнды і амаль удвая больш для здыму пасуткава. 

Самая танная кватэра знаходзіцца на вуліцы Пушкіна — двушка абыдзецца ў $80 у месяц. Найбольш дарагая кватэра знаходзіцца каля аўтавакзала, уладальнік просіць за чатырохпакаёвае памяшканне $800. 

Цэны на кватэры ў Гродне ўзрастаюць улетку з-за турыстычнага наплыву, піша s13.ru са спасылкай на Realt.by. 

У якім горадзе Беларусі больш за ўсё і менш за ўсё арэндных кватэр 

Даражэй за ўсё здымаць жыллё ў Мінску. Тут адна з самых танных кватэр абыдзецца ў $200 у месяц, найдаражэйшая — у $4000. Агулам на сталічным рынку нерухомасці ёсць як мінімум 800 арэндных кватэр на доўгі тэрмін, пасуткавых — 1300.

Менш за ўсё прапаноў у Брэсце — крыху больш за 90 кватэр у арэнду на месяц і амаль 240 пасуткава. Кошты на жыллё пачынаюцца ад $110 і дасягаюць $1000 у месяц.

Для складання спісу спецыялісты Realt.by выкарыстоўвалі толькі дадзеныя ўласнага сэрвісу аб’яваў. Пры падліках колькасці арэндных кватэр на іншых пляцоўках вынік можа быць іншым.