З 1 верасня ў візавых цэнтрах Польшчы дзейнічае новы парадак падачы дакументаў на візу. Магчымасць даслаць дакументы з кур’ерам больш недаступная.

Зараз усе заяўнікі ў візавых цэнтрах Польшчы павінны падаваць візавыя заявы толькі асабіста. Выключэнне складаюць непаўналетнія дзеці, паведамляе афіцыйны прадстаўнік візавых цэнтраў VFS Global.

Да ўвядзення новага правіла дакументы на візу можна было адправіць кур’ерскай службай «Автолайтэкспресс». Мяркуючы па сайце візавага цэнтра, кур’ерская дастаўка пашпарта з гатовай візай застаецца даступнай.

Чытайце таксама: