Навіны

У Гродне спілуюць 30 дрэў - яны нібыта перашкаджаюць будынкам

У Ленінскім раёне Гродна хочуць спілаваць амаль тры дзясяткі дрэваў. Перад гэтым правядуць сходы з гараджанамі, каб абмеркаваць выдаленне аб’ектаў расліннага свету.

Сходы пройдуць 2−4 верасня пераважна ў раённых ЖЭСах. Абвесткі пра гэта з’явіліся на сайце гарвыканкама. Заяўнік — УЖРЭП Ленінскага раёна Гродна. Прычына, якую называюць ва ўсіх выпадках — расліны перашкаджаюць эксплуатацыі будынкаў.

Хочуць знішчыць расліннасць па адрасах:

  • вуліца Леніна, 12 (два аб’екты),
  • вуліца Пушкіна, 18А, 50, завулак Даватара, 2, 8А (агулам чатыры аб’екты);
  • вуліца Гараднічанская, 38А і вуліца Карла Маркса, 9А (два аб’екты);
  • вуліца Рэйманта, 3, вуліца Каліноўскага, 5, вуліца Ясная, 22, вуліца Талстога, 45 (сем адзінак);
  • вуліца Дзяржынскага, 131 (дзве адзінкі);
  • вуліца Ліможа, 9, вуліца Дзяржынскага, 23/10, вуліца Таўлая, 22, 34/4 (разам 11 адзінак).

Што павінны зрабіць, калі дрэвы ўсё ж спілуюць

Паводле закона Беларусі «Аб раслінным свеце» ў выпадку выдалення гарадской расліннасці неабходна рабіць кампенсацыйныя пасадкі на землях грамадскага карыстання або на тэрыторыі грамадскіх устаноў. У першую чаргу такія пасадкі варта рабіць там, дзе зараз няма расліннасці, або яна дрэннай якасці, падкрэслівалі раней спецыялісты. Так, у 2023 годзе «Гроднаэнерга» на вуліцы Паўднёвай пасадзіла 70 саджанцаў клёнаў у якасці кампенсацыйных пасадак у кошт знішчанай пад час земляных прац расліннасці.

Чытайце таксама:

Апошнія запісы

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025

У Гродне падаражэў праезд у гарадскім транспарце — і на прыгарадных маршрутах

З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…

4 красавіка 2025