У Гродне завочна асудзілі Вадзіма Саранчукова. У Гродне толькі ў Кастрычніцкім раёне за паўгода па адміністрацыйках прайшло 200 чалавек. Польшча працягвае працу над вызваленнем Пачобута. Рэдакцыя Hrodna.life вывучыла, што адбылося ў вобласці з 26 жніўня па 1 верасня.
Мужчына на відэа кажа, што прысутнічаў на акцыях пратэсту пасля выбараў і на адной з такіх акцый быў затрыманы. Штраф за ўдзел у акцыі яму дапамаглі аплаціць беларускія фонды за мяжой. Таксама ён распаўсюджваў самвыдат і адпраўляў у чат-бот канала Nexta інфармацыю аб перамяшчэнні вайсковай тэхнікі, якое бачыў з акна кватэры.
Для затрымання прыцягнулі атрад спецыяльнага прызначэння «Тайфун».
За два тыдні жніўня (12−25 чысла) міліцыя зарэгістравала:
Лічбы ад мясцовага РАУС апублікавала раённая газета «Астравецкая праўда». Усяго з пачатку 2024 года за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» (ч.2 артыкула 19.11 КаАП) у Астравецкім раёне асудзілі 27 чалавек. Пяцёра з іх атрымалі суткі адміністрацыйнага арышту з канфіскацыяй мабільнага тэлефона.
За той жа перыяд 2023 года іх было ўсяго 83. Рост — у 2,5 разы. Такія лічбы назваў намеснік начальніка аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі Кастрычніцкага РАУС Гродна Павел Калмагораў.
«Рост правапарушэнняў экстрэмісцкай накіраванасці выклікае заклапочанасць з боку АУС», — падзяліўся міліцыянт. На яго думку, праблема ў тым, што «многія жыхары нашага горада не выконваюць „інфармацыйную гігіену“, не аналізуюць і не правяраюць змест сваіх „старонак“, а таксама знаходжанне ў забароненых групах».
Гродзенца Вадзіма Саранчукова завочна асудзілі на 4 гады калоніі і штраф 24 000 рублёў (600 базавых). Яго судзілі ў Гродзенскім абласным судзе па ч.1 і ч. 2 арт. 361−4 КК «Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці». Пра гэта паведаміў сам Вадзім на сваёй старонцы ў Facebook.
«Асобная падзяка „чудо-адвакату“ Гушчыну Раману Іванавічу, які прызнаў маю „віну“ у поўным аб’ёме…» — напісаў Саранчукоў.
Гродзенец мяркуе, што хутка яго ўнясуць у спіс экстрэмістаў і падпіска на яго старонкі можа стаць небяспечнай для людзей у Беларусі. Таму ён папрасіў знаёмых, якія жывуць у краіне, адпісацца ад яго і зняць лайкі з яго публікацый.
Старонку ў Instagram «volha.vialichka» прызнаў экстрэмісцкім суд Ленінскага раёна Гродна 21 жніўня 2024 года.
Таксама на тыдні ў спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў увайшлі:
ГА «Гродзенская гарадская федэрацыя футбола» знаходзіцца ў працэсе ліквідацыі па рашэнні Гродзенскага абласнога суда 16 жніўня. Таксама ліквідавана міжнароднае навукова-тэхнічнае грамадскае аб’яднанне «Контенант» — па рашэнні ад 24 жніўня.
Пра яго вызваленне стала вядома 26 жніўня.
Руслан Красоў з лютага 2017 па лістапад 2020 апублікаваў у «Аднакласніках» абразы і паклёп на адрас Лукашэнкі. У Гродзенскім раённым судзе 19 снежня 2022 года яго асудзілі паводле ч.2 арт. 368 КК і ч. 2 арт. 367 КК на тры гады калоніі агульнага рэжыму.
Кацярыне Мендрык 26 гадоў. Паводле інфармацыі з сацсетак, яна нарадзілася ў Лідзе, але яшчэ ў дзяцінстве пераехала жыць у Гродна. Кацярына вучылася ў Варшаўскім універсітэце і доўгі час жыла ў Польшчы, паведамляе «Наша Ніва».
Згодна з раскладам судоў, да затрымання па крымінальнай справе Кацярыну як мінімум двойчы асудзілі па палітычных адміністрацыйных пратаколах пасля перасячэння мяжы. Ці жыла яна за мяжой пастаянна — невядома.
Мендрык затрымалі пасля студзеньскага рэйду на салідарных з палітвязнямі, бо яна пасылала пасылкі і рабіла пераводы палітвязням у СІЗА. Па звестках праваабаронцаў, затрыманне адбылося крыху пазней, бо на момант рэйду дзяўчына была за мяжой — яе затрымалі па вяртанні ў Беларусь.
Кацярыну Мендрик прызналі палітзняволенай.
Мужчына наведаў адзін з незабароненых мітынгаў на плошчы Леніна. Таксама ён прайшоў рэгістрацыю ў чат-боце «План «Перамога» і пісаў у Telegram «негатыўныя водгукі» аб праваахоўных органах, органах улады і расійскіх вайскоўцах. Ён судзімы за разбой.
Варшава працягвае працу па вызваленні беларускага палітвязня, журналіста Анджэя Пачобута, заявіў прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда 24 жніўня ў інтэрв'ю Kanał Zero, піша «Позірк».
«Я думаю, мы нашмат бліжэй [да вызвалення Пачобута]. Мы не на паўкроку бліжэй. < … > Мы вельмі старанна працуем, і я бачу сімптомы змяненняў з іншага боку. < … > Мы значна бліжэй», — сказаў Дуда.
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…
Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…
Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…
Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…
Аперацыя праводзіцца на тэрыторыі Гродна і Гродзенскага раёна ў рамках камандна-штабных вучэнняў сілавікоў. На час…
Байкеры выявілі ў Пышках дрот, нацягнуты на ўзроўні шыі. Відэа яны размясцілі ў TikTok. "Вось…