Навіны

Вада ў Гараднічанцы стала белай: сцёкі злівалі ў Нёман. У чым прычына і наколькі ўсё кепска?

Кропку скіду бруду ў Гараднічанку гродзенскі эколаг Яўген Філімонаў знайшоў у раёне гарадскога заапарка: вышэй па плыні вада была чыстай. Ад кропкі скіду да Швейцарскай даліны і Нёмана вада ў рацэ стала малочнага колеру. Прыродаахова не называе прадпрыемства, адказнае за скід. Рацэ спатрэбіцца некалькі дзён, каб ачысціцца.

Ручай Юрысдыка праблема не закранула — вада ў ім чыстая, і кантраст у месцы зліцця з забруджанай Гараднічанкай быў добра бачны.

Мяркуючы па відэа, забруджаныя воды траплялі ў раку з трубы непадалёк ад каналізацыйнай помпавай станцыі № 4. Крыніца забруджвання будзе ліквідавана ў хуткім часе, паабяцалі эколагу прадстаўнікі водаканала днём 28 жніўня. У інспекцыі прыродааховы сказалі, што сітуацыя пад кантролем. У Гродзенскую гарадскую і раённую інспекцыю прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя інфармацыя аб забруджванні ракі паступіла раніцай 27 жніўня.

Прамысловыя сцёкі забрудзілі каля кіламетра рэчышча Гараднічанкі.

Раку чысцяць, вінаватага не называюць

Крыніцу забруджвання знайшлі і ліквідавалі да поўдня 27 жніўня, піша «Спутник» са спасылкай на начальніка інспекцыі прыродных рэсурсаў Андрэя Пісанку. Таксама выявілі, з якога прадпрыемства адбылося скідванне прамысловых сцёкаў у Гараднічанку. Перапрацоўчае прадпрыемства знаходзіцца ў іншай частцы горада, і чыноўнікі не сталі яго называць.

Месца, у якім сцёкі траплялі ў Гараднічанку, перакрылі. Таксама накіравалі транспарт, каб адпампаваць забруджаную ваду і адправіць яе на ачышчальныя збудаванні.

Папярэдне, канцэнтрацыя забруджвальных рэчываў у рацэ не была смяротнай для яе насельнікаў, сказаў чыноўнік. Але рацэ спатрэбіцца некалькі дзён, каб ачысціцца самастойна. Шкоду можна будзе ацаніць толькі праз некалькі тыдняў, калі будуць гатовыя вынікі лабараторных аналізаў.

Прадпрыемства абяцаюць пакараць у любым выпадку. Яго чакае адміністрацыйны штраф і кампенсацыя шкоды, нанесенай навакольнаму асяроддзю.

Скіды адбываліся рэгулярна

Скідванне сцёкавых водаў у Гараднічанку здараліся і раней. «На маёй памяці такая праблема ў Гараднічанцы існуе з 2010 года. На працягу некалькіх гадоў розныя прадпрыемствы рабілі несанкцыянаваныя скіды ў ліўнеўку», — казаў Філімонаў у 2018 годзе. Варта даследаваць усю магістраль ракі і заглушыць трубы, праз якія можа ісці несанкцыянаваны зліў, адзначаў ён тады. Мяркуючы па ўсім, радыкальна праблему так і не вырашылі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Два падлеткі са Слоніма атрымалі крымінальную справу — за што?

Два хлопцы са Слоніма, узростам 14 і 15 гадоў, атрымалі крымінальны артыкул за хуліганства, здзейсненае…

19 верасня 2024

Стала вядома, колькі будзе каштаваць кватэра ў новым мікрараёне «Вясенні»

Дом у раёне вуліц Каліноўскага і Вясенняй, які пачалі будаваць у пачатку верасня, плануюць здаць…

19 верасня 2024

Гродзенцы абурыліся з-за платнай паркоўкі ля адной з новабудоўляў - $ 2000 за месца

Канфлікт разгарнуўся вакол паркоўкі ў новым доме на вуліцы Савецкіх пагранічнікаў. Гродзенцы абураны тым, што…

19 верасня 2024

Пад Гроднам прадаюць гатовы бізнес па вырошчванні дурніц

Фермерская гаспадарка знаходзіцца ў вёсцы Пальніца, што ў 23 кіламетрах ад Гродна. Гаспадарка дзейнічае —…

19 верасня 2024

У Швейцарскай даліне з’явілася новая сцежка. Куды яна вядзе?

На ўчастку ад вуліцы Мітрапаліта Філарэта да прыпынку «Цэнтр занятасці» на вуліцы Дзяржынскага амаль скончылі…

18 верасня 2024

Прадзюсарскі цэнтр, які няўдала судзіўся з Бондаравай, абскардзіў рашэнне суда (абноўлена)

ТАА "Флагман М'юзік" не пагадзілася з адмовай у іску аб абароне дзелавой рэпутацыі да актывісткі…

18 верасня 2024