Навіны

Стары мост у Гродне замест кветак укрываюць штучнай «могілкавай» травой

«Сцяна з кветак» на Старым мосце змяняе выгляд. Частку засохлых пасля летняй непагадзі петуній прыбралі з агароджы моста. Замест іх парэнчы закрываюць штучным пластыкавым газонам.

У частцы скрынак зараз стаяць кволыя бегоніі. Частку ўжо пустых кветкавых скрынак закрылі вузкай паласой туі, а ўнізе паласой ва ўсю вышыню парэнчаў раскатаны штучны газон. Фота і відэа стану «азелянення» апублікавала ў Instagram карыстальніца vid_grodno.

«Каму прыйшла ў галаву „геніяльная“ ідэя завялыя кветкі замяніць пластыкавай зялёнай траўкай, якую ўсталёўваюць на могілках каля магіл?», — пытае аўтарка паста ў апісанні. Яе падпісантка выказалася, што праязджаючы па мосце, яна больш любіла глядзець на Нёман і на захад сонца, а не на «высахлыя, палыселыя кветкі». «На зіму мішурой зацягнуць, альтэрнатывы та няма». «Туі таксама здохнуць», — перакананая іншая каментатарка паста.

Кветкі сапсаваліся яшчэ ў ліпені

Частка кветкавай сцяны з петуній, якую зрабілі сёлета на Старым мосце, змарнела, нягледзячы на сістэму кроплевага паліву. Моцны вецер у канцы ліпеня павыварочваў гаршкі з кветкамі па адным боку моста, і многія петуніі ў выніку высахлі і загінулі. «Гродназелянбуд» спрабаваў выратаваць, што магчыма, а загінулыя кветкі замяніць. Праўда, тады аказалася, што… на базе скончыліся кветкі.

Так «кветкавая сцяна» выглядала ў пачатку лета. Фота: «Гродзенская праўда»

Такі ж кветкавы плот у гэтым годзе зрабілі і каля парка Жылібера.

«Могілкавая» трава злавала гродзенцаў і раней

У 2020 годзе да 14 лютага ў парку Жылібера з’явіўся раяль, пакрыты такім штучным газонам, і лавачка пры ім. Раяль усталяваў смеццесартавальны завод, які ў 2018 годзе паставіў у цэнтры Гродна сметніцы ў выглядзе джэнтльменаў і дам з сабачкамі. У ім былі датчыкі руху, якія рэагавалі, калі да прылады падыходзілі людзі. Спачатку там граў Стас Міхайлаў, потым — Бетховен. Людзі крытыкавалі дызайн раяля і казалі, што ён выклікае ў іх пахавальныя асацыяцыі. Актывісты збіралі подпісы, каб прыбраць раяль з парку Жылібера. Яны нават запісваліся на прыём да старшыні гарвыканкама Мечыслава Гоя. Той адразу іх прыняў, выслухаў і загадаў службам прыбраць раяль. Засталася толькі фарбаваная пад бронзу лавачка. Пазней раяль паставілі на тэрыторыі школы № 12.

Раяль у парку Жылібера. Архіўнае фота Hrodna.life
Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025

У Гродне падаражэў праезд у гарадскім транспарце — і на прыгарадных маршрутах

З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…

4 красавіка 2025

«Інтэр'еры з Pinterest» і «цэны як у Венецыі». У Гродне адкрылі буцік-гатэль The Cult на месцы знесенага гістарычнага будынка

У Гродне на Віленскай, 37 адкрыўся новы буцік-гатэль і рэстаран The Cult - і выклікаў…

2 красавіка 2025

Гронкі кветак, люстэркі і ружовае футра. У Гродне з’явіліся вясновыя фотазоны

Пакуль сады толькі заквітнеюць, ва ўстановах і крамах Гродна падрыхтавалі вясновыя фотазоны. Часта гэта гронкі…

2 красавіка 2025