Трохпакаёвую кватэру ад гаспадароў з фантазіяй прадаюць на вуліцы Брыкеля ў Гродне. У пакоях – столі складанай формы, ляпніна на арках, паліцы ў сцяне і занаванне ў санвузле. 

Кватэра знаходзіцца на сёмым паверсе дзевяціпавярховіка 2002 пабудовы.

У гасцінай спалучаюцца брутальныя скураныя канапы, модныя ў 90-х, і рамантычная арка на месцы дзвярнога праходу. Арка ўпрыгожана ляпнінай і калонамі, яе верхняя частка пераходзіць у аб’ёмную столь, на якой размясціліся шкляныя люстры. З гасцінай можна патрапіць на пастэльна-зялёную кухню. На падлозе – дрэва пры ўваходзе і плітка, выкладзеная паўкругам, пад працоўнай часткай кухні. Абедзенная частка знаходзіцца ў паглыбленні каля акна. Сталовую паспрабавалі аддзяліць ад кухні вельмі маленькім столікам на высокай ножцы. 

Столь на кухні таксама стала прасторай для эксперыментаў. У круглым паглыбленні зрабілі дзве дугі, у якія ўбудавалі лямпачкі. 

Сцены і падлога ў санвузле аздоблены блакітна-бэжавай пліткай, з гэтага ж матэрыялу выкананы ўбудаваныя паліцы і тумба пад ракавіну. Каб візуальна падзяліць прастору, гаспадары імітавалі ступеністую сценку паміж вялікай кутняй ваннай і ўнітазам. Першапачаткова санвузел быў раздзельным, мяркуючы па чарцяжы з планіроўкай.

У калідоры ўбудаваны аб’ёмныя нішы-паліцы з падсветкай. Складана казаць пра іх функцыянальнасць, гэта хутчэй элемент дызайну ці выставачная прастора для прадметаў дэкору. 

Спальня светлая, на столі – люстра-букет. Са спальні ёсць балкон, цалкам абабіты драўлянай вагонкай. 

Ёсць яшчэ адзін вольны пакой, у якім можна арганізаваць другую спальню ці кабінет. Паміж пакояў можна заўважыць убудаваныя дзверы шафы-купэ, за якімі схавалася прасторная гардэробная.

Мяркуючы па аб’яве, у кватэры пакінуць бытавую тэхніку і мэблю. Ёсць кандыцыянер і падвал.

Агульная плошча кватэры – 71.6 кв.м.

Цана – $ 72 000.