Навіны

Яшчэ адзін мост у цэнтры Гродна будуць рамантаваць. Перабудуюць або ўзмоцняць канструкцыю?

У Гродне рыхтуюць праектную дакументацыю для рамонта моста праз Юрысдыку на вуліцы Філарэта. Восенню пройдуць грамадскія абмеркаванні справаздачы аб уплыве на навакольнае асяроддзе. Яшчэ восенню 2023 года пасля абследавання моста рух на ім рэкамендавалі абмежаваць — бо знайшлі шмат праблем.

Зараз разглядаюць некалькі варыянтаў магчымых прац, заўважыў канал Urban Hrodna:

  • Рэканструкцыя моста з рамонтам і ўзмацненнем існуючых бэлек пралётных збудаванняў пад нагрузкі А14 (рух аўтатранспартных сродкаў з восевай нагрузкай 14 тон на кожную вось) і НК112 (цяжкія адзіночныя колавыя транспартныя сродкі з агульнай масай 100 т);
  • Рэканструкцыя з заменай існуючых бэлек пралётных збудаванняў на новыя зборныя жалезабетонныя бэлькі пад нагрузкі А14 і НК112;
  • Рэканструкцыя з заменай існуючых бэлек пралётных збудаванняў на новае маналітнае пралётнае збудаванне пад нагрузкі А14 і НК112;
  • Альтэрнатыўны варыянт для АУНА — «нулявы», адмова ад рэалізацыі праекта.
Мост на Філарэта. Крыніца: Urban Hrodna

Цяперашні мост праз Юрысдыку — сярэдні жалезабетонны арачны мост з яздой па версе. Збудаваны ў 1993 г. Даўжыня — 59,44 м, шырыня праезнай часткі - 9,9 м, вышыня ад узроўню вады — 7,38 м.

Грамадскія абмеркаванні справаздачы аб уплыве будоўлі на навакольнае асяроддзе (АУНА) плануюць на верасень-лістапад 2024 г. Сход па ёй правядуць з кастрычніка па лістапад. Рашэнне па планаванай дзейнасці прымуць з лістапада 2024 па студзень 2025 г.

Замоўца рэканструкцыі моста — АУПП «Гродзенская гарадская ЖКГ». Праект распрацоўвае ТАА «Экамост».

Абследаванне моста праводзілі восенню 2023 года. Тады знайшлі шматлікія дэфекты. Каб зменшыць нагрузку на мост, рэкамендавалі абмежаваць рух на ім і нават прыбраць клумбу.

Чытайце таксама: У Гродне адрамантуюць дворык музея гісторыі рэлігіі: сцены патрэскаліся, у залы трапляе вада

Апошнія запісы

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025

У Гродне падаражэў праезд у гарадскім транспарце — і на прыгарадных маршрутах

З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…

4 красавіка 2025

«Інтэр'еры з Pinterest» і «цэны як у Венецыі». У Гродне адкрылі буцік-гатэль The Cult на месцы знесенага гістарычнага будынка

У Гродне на Віленскай, 37 адкрыўся новы буцік-гатэль і рэстаран The Cult - і выклікаў…

2 красавіка 2025

Гронкі кветак, люстэркі і ружовае футра. У Гродне з’явіліся вясновыя фотазоны

Пакуль сады толькі заквітнеюць, ва ўстановах і крамах Гродна падрыхтавалі вясновыя фотазоны. Часта гэта гронкі…

2 красавіка 2025