Навіны

Пад Ваўкавыскам — блокпасты з бетонных блокаў, а да мяжы павезлі ваенную тэхніку

Блокпасты ўсталявалі ля вёскі Янышы на трасе ў бок Баброўнікаў і мяжы з Польшчай. Іх абсталявалі супрацьдроннымі сеткамі.

Зборы з ваеннаабавязанымі, прыпісанымі ў тэрытарыяльныя войскі, у Ваўкавыскім раёне пачаліся 6 жніўня.

Блокпасты ўстанавілі ўдзельнікі батальёна тэрытарыяльнай абароны, перададзеныя ў часовае падпарадкаванне 6-й асобнай механізаванай брыгадзе. Яны нясуць там службу ва ўзаемадзеянні з органамі ўнутраных спраў і памежнай службы Рэспублікі Беларусь, паведамляе канал «На западном рубеже».

Воінскія часці тэрытарыяльнай абароны даўкамплектавалі ваеннаабавязанымі, якіх прызвалі з запасу.

Размяшчэнне збораў. Крыніца: motolko.help

Падраздзяленні адпрацоўваюць вядзенне спецыяльных баявых дзеянняў у цяжкадаступнай мясцовасці з ужываннем агнявых сродкаў ва ўмовах складанай радыёэлектроннай абстаноўкі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025

У Гродне падаражэў праезд у гарадскім транспарце — і на прыгарадных маршрутах

З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…

4 красавіка 2025