Навіны

Стала вядома, у колькі абыдзецца «квадрат» у таўнхаусах, якія будуюць у Грандзічах

Брэсцкі забудоўшчык «Палессежылбуд» запусціў продаж кватэр і агучыў цану квадратнага метра ў жылым квартале «Гранд» на скрыжаванні вуліц Грандзіцкай і Каплічнай.

«Квадрат» у таўнхаусе абыдзецца ў 2956,3 рублі — для агляду кватэр можна запісацца на бясплатную экскурсію, паведамляе s13.ru.

На ўласным участку можна будзе гатаваць барбекю

Брэсцкая фірма будуе квартал «Гранд» на перасячэнні вуліц Грандзіцкай і Каплічнай, непадалёк ад рынку «Карона». Агулам будзе ўведзена 16 двухпавярховых таўнхаусаў.

Па тэме:

Фасады дамоў упрыгожаць драўлянымі панэлямі і цаглянай кладкай. У кожнай сям'і будзе асобны ўваход і ўчастак на 3−4 соткі, дзе разам з суседзямі можна рабіць барбекю.

Тэрыторыя жылога комплексу будзе закрытай — з уласнай паркоўкай на ўездзе і камерамі відэаназірання.

Кватэры будуць двухпавярховымі з панарамнымі вокнамі

Унутры кожнага таўнхауса з’явяцца двухпавярховыя кватэры плошчай 92,11 і 95,36 кв.м. На першым паверсе запланаваны тамбур, кацельная і санвузел, але большую частку зойме гасцёўня і кухня з панарамнымі вокнамі «ў падлогу». На другім паверсе — тры спальні, гардэробная і ванная. Вышыня столяў у доме — 2,7 метра.

Забудоўшчык плануе здаць першы таўнхаус да канца 2024 года.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025

У Гродне падаражэў праезд у гарадскім транспарце — і на прыгарадных маршрутах

З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…

4 красавіка 2025