Намінальны налічаны сярэдні заробак у Гродзенскай вобласці ў ліпені 2024 склаў 2136,9 рубля. Найбольш зарабляюць у галіне інфармацыі і сувязі — у сярэднім амаль 4 тыс. рублёў. Горш за ўсё плацяць супрацоўнікам творчых, спартыўных і забаўляльных сфер — сярэдняя зарплата там меней за 1,5 тыс. рублёў. Лічбы апублікавала Галоўнай статыстычнае ўпраўленне Гродзенскай вобласці.
Дзе ў Гродзенскай вобласці плацяць ніжэй за сярэднюю
- Нерухомасць — 1853 рублёў.
- Аптовы і рознічны гандаль, рамонт аўтамабіляў і матацыклаў - 1815 рублёў,
- Сацыяльная сфера і ахова здароўя — 1724 рублёў,
- Адміністрацыйныя і дапаможныя паслугі - 1675 рублёў,
- Часовае пражыванне і харчаванне — 1524 рублі,
- Адукацыя — 1509 рублёў,
- Прадастаўленне іншых відаў паслуг — 1495 рублёў,
- Творчасць, спорт, забавы і адпачынак — 1453 рублі.
Намінальная налічаная зарплата гэта заробак да выплаты падаткаў і страхавых унёскаў. Гэта значыць, на рукі работнік атрымлівае менш — трэба адняць 13% падаходнага падатку і 1% узносаў у Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва.
Хто ў вобласці зарабляе вышэй за сярэднюю
- Інфармацыя і сувязь — 3974 рублі,
- Фінансавая і страхавая дзейнасць — 2784 рублі,
- Будаўніцтва — 2698 рублёў,
- Сельская гаспадарка — 2081 рублі,
- Транспарт, паштовая і кур’ерская сферы — 2032 рублі.
Чытайце таксама: Самыя грашовыя вакансіі ў Гродне. Каму гатовы плаціць больш за 4 тысячы рублёў?
За год сярэдні заробак вырас амаль на чвэрць
Згодна з дадзенымі Белстата, сёлетні сярэдні заробак у ліпені, у параўнанні з тым жа перыядам 2023 года, вырас амаль на 400 рублёў або на 22,8%. У ліпені 2023 года сярэдні намінальны заробак у Гродзенскай вобласці складаў 1740 руб.
Чытайце таксама: