Палітвязню Аляксандру Францкевічу дадалі яшчэ год калоніі. Палітвязня з інваліднасцю Гундара пазбавілі харчовых перадач. Cясцёр, што ўцяклі ад хіміі, завочна асудзілі за садзейнічанне экстрэмізму. Рэдакцыя Hrodna.life вывучыла, што адбылося ў вобласці з 19 па 25 жніўня.
16 жніўня спіс «экстрэмістаў» папоўнілі Вур’е Міхаіл Аляксандравіч, Чарапок Паліна Антонаўна, Багдановіч Вольга Канстанцінаўна, Ярэц Наталля Сяргееўна, Барабан Дзмітрый Рыгоравіч з Гродна. 23 жніўня — Ганіберзіна Наталля Тадэвушаўна, Мельнік Мілена Сяргееўна, Кіркевіч Аляксандр Рамановіч, Какуркін Віталь Віктаравіч, Вялічка Вольга Віктараўна, Драгун Валерыя Алегаўна, Заяц Дар’я Сяргееўна.
21 жніўня палітвязнямі прызнаны Яўген Стральчэнь з Гродна і Сяргей Чарнецкі з Ліды, а 23 жніўня — Наталля Жыгар.
Суд Лідскага раёна прызнаў экстрэмісцкімі ТікТок-акаўнт «igar_belarus» і яго лагатып і ТікТок-акаўнт «xawidesign».
Да сакавіка 2025 года палітвязня Уладзіміра Гундара пазбавілі харчовых перадач, піша «Свабода».
Прычыны накладзенага спагнання невядомыя. Пры гэтым Уладзіміру Гундару, які мае інваліднасць, дазволілі атрымаць медыцынскую бандэроль, якую сваякі адправілі яшчэ ў ліпені.
У судзе Ваўкавыскага раёна 24 чэрвеня адбыўся суд над палітвязнем, асуджаным раней на 16 гадоў і дзевяць месяцаў калоніі строгага рэжыму. Яго абвінавацілі паводле ч. 2 арт. 411 КК «Злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі». Суддзя Мікалай Сяргейка прызначыў палітвязню яшчэ адзін год пазбаўлення волі, паведамляе «Вясна».
Аляксандр — актывіст анархісцкага руху і фігурант справы «Рэвалюцыйнага дзеяння». Палітвязня прызналі вінаватым па шэрагу цяжкіх крымінальных артыкулаў.
Суд Кастрычніцкага раёна Гродна ануляваў продаж кватэры беларускі, якая з’ехала з краіны. Супраць яе распачалі крымінальную справу за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці», але кватэру яна паспела прадаць яшчэ раней.
Апошнія два гады ў гродзенскіх Telegram-каналах, набліжаным да сілавікоў, публікуюць «пакаянныя» відэа з затрыманымі за татуіроўкі са свастыкай і іншай падобнай сімволікай або перасылку такіх малюнкаў. Блізкая да праваахоўнікаў крыніца мяркуе, што гэтыя людзі сталі ахвярай агульнай барацьбы з іншадумствам. Праваабаронца і былы сілавік мяркуюць, што такім чынам дыскрэдытуюць нязгодных з рэжымам. Блізкі да затрыманых за нацызм тлумачыць: малявалі свастыку і зігавалі яны «па прыколе». Рэдакцыя Hrodna.life вывучыла рух у Гродне.
Справу аб прапагандзе нацызму за надпіс «Жыве Беларусь!» у дачыненні да музея сучаснага мастацтва «Эрарта» ў Санкт-Пецярбургу спынілі. Надпіс пад карцінай гродзенскага мастака Сяргея Грыневіча быў там з 2020 года, але ўвагу прыцягнуў толькі ў 2024 — музей хацелі аштрафаваць.
Гродзенскага праваабаронцу Уладзіміра Хільмановіча завочна асудзілі 19 жніўня ў Гродзенскім абласным судзе. Па трох артыкулах яму прызначылі пяць гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму і штраф у памеры 1000 базавых велічынь (40 000 рублёў).
Сяргей Верамеенка выпадкова знайшоў сваю мэблю на сайце канфіскату, пасля чаго пачаў весці спіс датычных да «адціскання» людзей. Ён гэта робіць, каб пакараць іх у будучыні. Мужчына кажа, што 70 гадоў таму маёмасць забралі ў яго дзеда, а цяпер — у яго. Алена Янушкоўская пакінула свой дом у Беларусі і вымушана выехала за мяжу з адным чамаданам. Яна страціла сувязь з прыёмнай дачкой, якая на яе пакрыўдзілася і стала «ябацькай». Юлія Сліўко адмыслова не ўступала ў правы спадчыны, але палічылі, што маёмасць належыць ёй. Яна ўспамінае яблыню і ружы, якія пасадзіла яе маці перад смерцю — і якія Юлія не можа даглядаць. Рэдакцыя Hrodna.life запісала гісторыі беларусаў, у якіх улада канфіскавала дамы.
Надзею Сцяпанаву і Жанну Захаркевіч асудзілі на чатыры гады пазбаўлення волі. Прысуд вынеслі 19 жніўня ў Гродзенскім абласным судзе. Таксама ім дадалі той тэрмін, ад якога яны збеглі.
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…
Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…
Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…
Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…
Аперацыя праводзіцца на тэрыторыі Гродна і Гродзенскага раёна ў рамках камандна-штабных вучэнняў сілавікоў. На час…
Байкеры выявілі ў Пышках дрот, нацягнуты на ўзроўні шыі. Відэа яны размясцілі ў TikTok. "Вось…