Навіны

Усе ў мінусе, Гродзенская вобласць — у вялікім плюсе. Як у Беларусі за 4 гады скарацілася будаўніцтва жылля для маючых патрэбу

За апошнія чатыры гады ў Беларусі плошча ўведзенага ў эксплуатацыю жылля для маючых патрэбу ў паляпшэнні ўмоў зменшылася на 12,6%. У Магілёўскай вобласці аб’ём такога жылля наогул упаў больш чым удвая. І толькі ў Гродзенскай гэты паказчык вырас — на 76,3%.

У Беларусі ў студзені—ліпені 2024 года пабудавалі 636 670 кв. м жылля для тых, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў. Гэта склала 33,4% ад агульнага ўводу жылля ў эксплуатацыю. За аналагічны перыяд 2020 года было пабудавана 728 175 кв. м такога жылля. Ва ўсіх абласцях, акрамя Гродзенскай, аб’ёмы ўпалі, піша «Позірк», абапіраючыся на дадзеныя Белстата.

  • Брэсцкая вобласць: 144 454 кв. м (за сем месяцаў 2020 года — 193 883; -25,5%);
  • Віцебская: 50 924 кв. м (66 866; -23,8%);
  • Гомельская: 115 731 кв. м (132 802; -12,9%);
  • Гродзенская: 104 115 кв. м (59 056; +76,3%);
  • Мінская: 147 850 кв. м (151 027; -2,1%);
  • Магілёўская: 39 125 кв. м (84 267; -53,6%);
  • Мінск: 34 471 кв. м (40 274; -14,4%).

Будаўніцтва жылля наогул — таксама падае

Агульны аб’ём будаўніцтва жылля для ўсіх катэгорый у Беларусі таксама ўпаў. Усяго ў 2023 годзе ў Беларусі пабудавалі 47, 4 тысячы кватэр. Гэта на 4,01% менш, чым у 2022 годзе (49,4 тысячы), і на 9,54% менш, чым у 2021-м (52,4 тысячы). У мінулым годзе ўвялі ў эксплуатацыю 4,19 млн кв. м жылля — на 0,79% менш, чым у 2022 годзе (4,23 млн кв. м), і на 4,41% менш, чым у 2021 годзе (4,39 млн кв. м). У 2023 годзе Беларусь заняла 4-е месца сярод пяці краін Еўразійскай эканамічнай камісіі па ўводзе жылля ў эксплуатацыю.

У гэтым годзе ў Гродзенскай вобласці збіраліся пабудаваць 505 тысяч кв. м жылля для ўсіх катэгорый грамадзян, пры гэтым па выніках 2024 года гэты паказчык разлічваюць перавыканаць. На ўзвядзенне жылля сёлета адвялі 693,3 млн рублёў, з іх амаль 300 млн — сродкі насельніцтва.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025

У Гродне падаражэў праезд у гарадскім транспарце — і на прыгарадных маршрутах

З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…

4 красавіка 2025