Фота ілюстрацыйнае: від на новы раён з вул. Ціміразева. Імаверна, запланаваны шматпавярховік узвядуць у падобным стылі. Крыніца: Гроднажылбуд
Шматкватэрны жылы дом з выгадным размяшчэннем стане другой часткай забудовы на будучым працягу вуліцы Астроўскага. Ён з’явіцца ў раёне вуліц Ціміразева і 17 Верасня.
Плошча, якую вылучылі для будаўніцтва — 0,7123 га. Добраўпарадкаванне прылеглай тэрыторыі зойме каля 0,22 га. Максімальная вышыня, якой можа быць будынак — не больш за 15 м (каля 5 паверхаў), піша канал Urban Hrodna.
Дом будзе размяшчацца каля жылых дамоў № 44а і № 46а па вул. 17 Верасня — акурат на будучым працягу вуліцы Астроўскага па іншы яе бок ад запланаванага новага мікрараёна на месцы пусткі.
На надзеле, прызначаным пад будаўніцтва жылога дома, зараз месцяцца капітальныя пабудовы па адрасе Ціміразева, 16А. Яны пойдуць пад знос. Страты на адвод зямельнага ўчастка яшчэ не падлічылі. Калі лічылі, колькі будзе каштаваць знос пабудоў на месцы мікрараёна на працягу Астроўскага, выявілася — даражэй за саму зямлю. У 2022 годзе яго ацанілі ў 2,8 млн рублёў.
Забудоўшчык зможа арандаваць зямельны надзел на 50 гадоў. Пачатковая цана — 113 327 руб. Даты аўкцыёну яшчэ не прызначылі.
Чытайце таксама: У цэнтры Гродна збудуюць гандлёвы цэнтр з азеляненнем на фасадах
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…