Горад

Гродзенцаў клічуць на экскурсію ў месца, куды звычайна няма ўваходу

Больш за 100 чалавек запісаліся ў ліст чакання на экскурсію ў Музей турэмнага побыту. Проста так гродзенцам і турыстам туды патрапіць немагчыма. Наведванне самай закрытай экспазіцыі ў Гродне ладзіць 21 верасня Музей гісторыі рэлігіі.

Наведаць турму хочуць больш за 100 чалавек

Арганізатары абяцаюць расказаць пра «ўсе тонкасці крымінальнага жыцця Гродна другой паловы XIX — пачатку ХХ стагоддзя», — паведамляе Grodno.in.

Падчас экскурсіі можна будзе даведацца, дзе ў Гродне знаходзіліся злачныя месцы, якія віды злачыннасці былі распаўсюджаныя ў горадзе і як з імі змагаліся.

Экскурсія ў турэмны музей адбудзецца 21 верасня, але вольных месцаў ужо не засталося. Можна запісацца ў ліст чакання, які зараз налічвае больш за 100 жадаючых. Калі пашчасціць і квіток усё ж такі атрымаецца набыць, экскурсія абыдзецца ў 42 руб.

Што вядома пра турэмны музей

Трапіць у музей турэмнага побыту асобнаму турысту — немагчыма. Ён знаходзіцца на вуліцы Кірава, насупраць гродзенскай турмы № 1 і падпадае пад катэгорыю ведамаснай установы. Каб трапіць на экскурсію, трэба дамаўляцца з дэпартаментам выканання пакаранняў.

Па тэме: 10 малавядомых музеяў Гродна, якія варта наведаць

Экспазіцыя музея ўключае рэканструкцыю камеры, асабістыя рэчы, дакументы і ўзнагароды былых супрацоўнікаў турмы. Таксама прадстаўлены ланцугі і кайданы пачатку XIX стагоддзі. Ёсць вялікі падрабязны макет гродзенскай турмы. Расказваюць і пра знакамітых постацей беларускай гісторыі, якія сядзелі ў гэтай вязніцы.

Унутры ёсць дзве адноўленыя камеры: адна ўзору царскай Расіі, іншая з перыяду савецкай улады.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025

У Гродне падаражэў праезд у гарадскім транспарце — і на прыгарадных маршрутах

З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…

4 красавіка 2025