Горад

«Нас дыскрэдытуюць». Уладальнік кафэ, на якое скардзяцца гродзенцы, паабяцаў дайсці да суду

Канфлікт вакол шаўрмічнай «Shaw-Books» на вуліцы Савецкай трапіў у СМІ. Дзяржаўная «Гродзенская праўда» двойчы напісала пра смецце вакол установы. Гараджане таксама пісалі пра яго ў каментарах і ў водгуках. Узгадвалі перапоўненыя сметніцы, пустыя бутэлькі на зямлі і аб’едкі шаўрмы, якія расцягваюць вароны. Уладальнікі кафэ звязаліся з чытачамі Hrodna.life і патлумачылі сваю пазіцыю.

«Нас хтосьці спрабуе дыскрэдытаваць», — кажа ўладальнік. Ён сцвярджае, што адправіў «Гродзенскай праўдзе» адказ і фотасправаздачы штодзённай прыборкі. З яго слоў, цяпер супрацоўнікі прыбіраюць штогадзіны.

Усталявалі адпужвальнікі птушак і закрытую ўрну

Спачатку, каб вырашыць праблему, проста абцягнулі сметніцу чорным пакетам. «Сметнік накрылі не таму, што не хочам смецце прыбіраць, а для таго, каб вароны не расцягвалі смецце па ўсёй Савецкай», — патлумачыў уладалнік.

Зараз каля летняй веранды з’явілася ўрна закрытага тыпу, а каб птушкі не расцягвалі астаткі ежы, на сметніцах паставілі адпужвальнікі крумкачоў. «Дзіўна, што ваш карэспандэнт ["Гродзенскай праўды» — Hrodna.life] не сфатаграфаваў усталяваны намі сметнік закрытага тыпу", — сказаў прадстаўнік кафэ.

Так выглядала тэрыторыя каля кафэ раней. Фота: grodnonews.by
Летняя веранда пасля ўборкі. Фота: grodnonews.by

Кожную раніцу супрацоўнікі прыбіраюць тэрыторыю

Уладальнікі дадалі, што кожны дзень у кафэ ёсць тэхнічны перапынак, каб супрацоўнікі маглі прыбраць веранду. «З нашага боку прыкладаюцца ўсе намаганні для таго, каб наш горад быў прыгожы і чысты», — напісалі ўладальнікі.

Чытачу Hrodna.life прадстаўнікі кафэ сказалі, што вельмі непакояцца сітуацыяй і тым, што яна разглядалася аднабакова. Адзначылі, што ёсць відэа і фота з прыборкамі і перапіска з ЖЭС, дзе прадстаўнікі кафэ аператыўна рэагавалі.

«Штодня асабіста дырэктар і два адміністратары прыязджаем ва ўсе нашы ўстановы і сочым за чысцінёй і якасцю нашых устаноў», — паведамілі яны і абяцалі дайсці да суду.

«Гродзенская праўда» зафіксавала змены

«У апошнія дні шуміха вакол смецця каля шаўрмічнай на Савецкай вуліцы горада Гродна выклікала шмат абмеркаванняў сярод нашых падпісчыкаў. Уладальнікі ўстановы таксама не засталіся ў баку, і хацелася б адзначыць — адрэагавалі адэкватна: праблему прызналі, да выпраўлення сітуацыі прыступілі і запрасілі карэспандэнта „ГП“ для контраргументаў» — напісалі ў Instagram медыя.

З-за чаго ўзнік канфлікт

Гродзенец паскардзіўся, што побач з шаўрмічнай заўсёды брудна, асабліва пасля выхадных. У ЖКГ адзначылі, што ведаюць аб праблеме даўно, але ўсе заклікі праходзяць міма ўладальніка.

ЖКГ нават пагражаў, што скасуе дамову арэнды, калі ўладальнік не пачне сачыць за парадкам на тэрыторыі.

Апошнія запісы

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025

У Гродне падаражэў праезд у гарадскім транспарце — і на прыгарадных маршрутах

З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…

4 красавіка 2025