Так выглядала тэрыторыя каля кафэ раней. Фота: grodnonews.by
Перапоўненыя сметніцы, пустыя бутэлькі на зямлі і аб’едкі шаўрмы, якія расцягваюць вароны — такое можна ўбачыць побач з кафэ ў цэнтры Гродна. Уладальніку не раз нагадвалі, што ён абавязаны сачыць за прылеглай тэрыторыяй. Цяпер праблему смецця вырашылі радыкальна — проста закрылі сметніцы.
Гаворка ідзе пра шаўрмічную «Shaw-Books». Гродзенцы скардзіліся на яе ў газету «Гродзенская праўда».
— Уладальніку ўстановы неаднаразова казалі аб тым, што ў дагаворы арэнды ўказана, што ён абавязаны сачыць за чысцінёй прылеглай тэрыторыі. Падобныя заўвагі выніку не прыносяць, — казаў намеснік генеральнага дырэктара Гродзенскай гарадской ЖКГ Сяргей Сямашка. Камунальшчыкі нават абяцалі скасаваць дамову арэнды, калі ўладальнік кафэ не пачне сачыць на парадкам на тэрыторыі.
Згодна са здымкамі, якія апублікавала выданне, брудна не толькі побач з шаўрмічнай. Перапоўненыя ўрны і раскіданае смецце ёсць і побач з іншымі ўстановамі побач з Маладзёжным цэнтрам «Гродна» і ў дварах паміж Савецкай і Калючынскай.
Праз тыдзень пасля першай публікацыі праблему «вырашылі»: зараз сметніца побач з шаўрмічнай абцягнута чорнымі пакетамі. Згодна з фота, апублікаванымі «Гродзенскай праўдай», гэта не дапамагло. Цяпер наведвальнікі пакідаюць смецце на летняй верандзе кафэ.
Згодна з водгукамі ў Google Maps, папярэджанні ад ЖКГ прайшлі міма ўладальніка кафэ. Два тыдні таму наведвальніцу Таццяну здзівіла, што ў «самым цэнтры горада, дзе чысціня практычна крышталёвая паўсюль, у гэтым кафэ на сталах свінства, якое не прыбіраюць». Перад тым, як сесці за столік, Таццяне прыйшлося прыбраць рэшты ежы ад папярэдняга наведвальніка.
У папярэдніх водгуках наведвальнікі таксама скардзяцца на ліпкія сталы, крышкі на канапах і агульную антысанітарыю ў кафэ.
На адзін з негатыўных каментароў уладальнік адказаў, што ў кафэ — самаабслугоўванне, а персанал «заўсёды імкнецца хутка прыбраць стол, які вызваліўся».
Чытайце таксама: У Мінску смецце могуць сартаваць неэкалагічна — жыхары занепакоеныя. Даведаліся, ці чакаць такога ў Гродне
У ЖКГ адзначаюць, што праблема са смеццем каля кафэ з’явілася паўтары гады таму — гараджане пакідаюць смецце на лавачках і парапетах. «Раней такога не было», — лічыць Сяргей Сямашка.
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…