Фота ілюстрацыйнае: instagram.com/lets_fly_boeing
У гродзенскім ЦУМе на Савецкай (былы ўніверсам «Нёман») рыхтуюць да адкрыцця новыя ўстановы. Увосень там з’явіцца фуд-корт, трэнажорная зала і месца для віртуальных палётаў на боінгу.
Фуд-корт складуць тры аператары, удакладняе NewGrodno.by. У іх будзе агульная зона пасадкі. Знойдуць месца і дзіцячай гульнявой зоне.
На Савецкай з’явіцца трэнажорная зала — папулярная спартыўная сетка адкрые яе ў ЦУМе не пазней за лістапад 2024 года.
Таксама ва ўніверсаме рыхтуюць да адкрыцця… першы ў Гродне авіятрэнажор для дарослых і дзяцей ад 10 год. Фірма Let’s fly абяцае дакладную копію кабіны авіялайнера Boeing 737 NG з прыборамі, гукамі і пілотам-інструктарам. У ролі камандзіра паветранага судна можна будзе выбраць маршрут у больш як 200 аэрапортаў, умовы надвор’я, час сутак, сцэнарый палёту і спадарожнікаў.
Чытайце таксама: «Мне сорамна чалавека прывесці сюды». Блогерка з Расіі прыйшла ў кафэ на даху гродзенскага ЦУМа і выклікала хвалю гнеўных водгукаў
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…