Навіны

Праваабаронцу з Гродна завочна асудзілі па трох артыкулах. Па справе праходзілі скрыншоты блога

Гродзенскага праваабаронцу Уладзіміра Хільмановіча завочна асудзілі 19 жніўня ў Гродзенскім абласным судзе. Па трох артыкулах яму прызначылі пяць гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму і штраф у памеры 1000 базавых велічынь (40 000 рублёў).

Хільмановіча прызналі вінаватым у іншым садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці (ч.1 арт. 361−4 КК), тым жа, здзейсненым паўторна (ч. 2 арт. 361−4 КК) і ва ўваходжанні ў склад экстрэмісцкага фарміравання (ч. 3 арт. 361−1 КК).

Рэчавымі доказамі па справе праходзяць скрыншоты аўтарскага блога з артыкуламі Хільмановіча.

У яго канфіскавалі тэлевізар, пральную машыну, халадзільнік, сістэмны блок, культурна-асветніцкі дом у Навасёлках Мастоўскага раёна, кватэру па вул. Церашковай у Гродне. Грошы пойдуць на спагнанні па справе. З зямельнага ўчастка з ТС «Музей» і кватэры на вул. Ліможа арышт знялі.

Мужчына з 2021 года жыве ў Польшчы.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне адкрылася крама «Власть кофе» з напоем кубінскіх каранёў

Крама “Власть кофе” абяцае шырокі асартымент абсмажанай кавы з розных куткоў свету - Лацінскай Амерыкі,…

8 красавіка 2025

У Гродне адкрыўся рэстаран «Бекон»: двухпавярховы і з адкрытай кухняй

У рэстаране “Бекон” будуць спалучаць амерыканскую і паназіяцкую кухню. Там будзе адкрытая кухня - можна…

8 красавіка 2025

Розніца ў 200 гадоў. Самая вядомая «гістарычная» выява Новага замка — насамрэч сучасная рэканструкцыя

Малюнак гродзенскага каралеўскага палаца, які быццам бы стварыў невядомы аўтар у XVIII стагоддзі, набыў вялікую…

8 красавіка 2025

У цэнтры Гродна адкрылася фотастудыя — кліентаў прывабліваюць жывымі куранятамі

У сярэдзіне сакавіка на Замкавай, 11 адкрылася фотастудыя Retreat. У студыі ёсць некалькі працоўных зон…

8 красавіка 2025

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025