Навіны

Дзяржздрада, смерць на вайне, былыя палітвязні. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

У Гродне за дзяржздраду будуць судзіць поўнага цёзку былога дырэктара шклозавода. Загінуў баец палка Каліноўскага — паляк з беларускімі каранямі. Гродзенцаў прызналі былымі палітвязнямі. Рэдакцыя Hrodna.life вывучыла, што адбылося ў вобласці з 12 па 18 жніўня.

Палітвязень Дзяніс Івашын сапраўды быў у ШІЗА

«Нарэшце да маці прыйшла паштоўка ад Дзяніса Івашына, датаваная 8 жніўня. Шляхам нескладаных падлікаў можна вылічыць, што паміж папярэднім і новым пасланьнямі прамінула 15 дзён, якія складаюць роўна максымальны на дадзены момант пэрыяд зьмяшчэньня вязьняў у ШЫЗА», — напісала яго жонка Вольга.

Дзяніс напісаў, што ў парадку і атрымаў шмат лістоў.

Дзяніс Івашын. Фота: novychas.by

Суполку «Пагоня Гродна» прызналі экстрэмісцкім фармаваннем

Фарміраваннем МУС 13 жніўня прызнаў арганізацыі «Пагоня Гродна» і «Free Belarus Women», а датычным да кіраўніцтва — 38-гадовага Дзяніса Чашчавіка. Усяго фарміраваннем прызналі 11 суполак і акаўнтаў у Facebook, Instagram і Telegram.

Дзяніс Чашчавік. Фота: linkedin.com

Новая «экстрэмісцкая» інфармацыя

TikTok-акаўнт «belarus_bez_lukachenko» і яго лагатып прызнаў экстрэмісцкім суд Лідскага раёна 8 жніўня. А 13 жніўня — ТікТок-акаўнт «shchyra_kazhuchi» і яго лагатып.

Новыя палітвязні

Вольга Куранчык і Андрэй Жалкоўскі з Гродна 13 жніўня прызнаны былымі палітвязнямі. Праваабаронцы патрабуюць іх рэабілітацыі.

Новыя «экстрэмісты»

Вур’е Міхаіл Аляксандравіч, Чарапок Паліна Антонаўна, Багдановіч Вольга Канстанцінаўна, Ярэц Наталля Сяргееўна, Барабан Дзмітрый Рыгоравіч з Гродна 16 жніўня папоўнілі спіс «экстрэмістаў».

У Гродне заявілі іск да дырэктара школы. Ён фальсіфікаваў выбары ў 2020-м

У Гродне судзілі Анатоля Барысавіча Кавалёва — былога дырэктара СШ № 31 імя Кляцкова. Іск да яго заявіла сама школа і пракуратура Гродна. З яго вынікае, што былы дырэктар нанёс школе некаторую шкоду. Рэдакцыя Hrodna.life пры дапамозе «Кіберпартызан» разбіралася, што вядома пра справу і асобу мужчыны.

Анатоль Кавалёў у 2020 годзе. Скрыншот з «Беларусь 1»

У Гродне за дзяржзраду будуць судзіць поўнага цёзку былога дырэктара шклозавода. Што вядома пра Ігара Бацяна?

У Гродне будуць судзіць чалавека, чые дадзеныя цалкам супадаюць са звесткамі былога дырэктара шклозавода «Нёман» — Ігара Міхайлавіча Бацяна. Яго абвінавачваюць паводле палітычнага артыкула — здрада дзяржаве.

Ігар Бацян, фота з сацсетак

Загінуў баец Палка Каліноўскага — паляк з беларускімі каранямі

У час выканання баявых абавязкаў ва Украіне загінуў баец палка Каліноўскага і Міжнароднага легіёна, грамадзянін Польшчы, Пшэмыслаў «Кордзіян» Расевіч-Кучынскі. Раней ён быў валанцёрам у Гродне і вадзіў бясплатныя экскурсіі.

Пшэмыслаў Расевіч-Кучынскі. Крыніца фота: Facebook Natalia Panchenko, прэс-сакратаркі фонда Stand with Ukraine

У Гродне за абразу Лукашэнкі судзяць былога старшыню яўрэйскай абшчыны

Судовае паседжанне па справе Рамана Смірнова прайшло 15 жніўня. Былому старшыні яўрэйскай абшчыны і дырэктару ТАА «Гродзенскае агенцтва нерухомасці» пагражае да чатырох гадоў калоніі за абразу Лукашэнкі.

Раман Смірноў. Фота: linkedin

Апошнія запісы

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025

У Гродне падаражэў праезд у гарадскім транспарце — і на прыгарадных маршрутах

З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…

4 красавіка 2025