Салют на Дзень горада ў Гродне ў 2022 годзе. Фота з архіву Hrodna.life
Дзень горада ў 2024 годзе будуць святкаваць у Гродне 6 і 7 верасня. У пятніцу адбудуцца афіцыйныя мерапрыемствы, а канцэртная праграма і асноўныя актыўнасці для гараджан запланаваны на суботу. Галоўнай зоркай стане расійскі артыст, які падтрымлівае вайну.
UPD. З’явілася поўная падрабязная праграма Дня горада Гродна 2024.
Першы дзень свята распачнецца з адкрыцця міжнароднага эканамічнага форуму і рэгіянальнай выставы дасягненняў Гродна. Таксама запланавана ўскладанне кветак да помніка і адкрыццё новай пліты на «Алеі кіно».
Зараз на вуліцы Савецкай усталявана 12 пліт у гонар савецкіх і беларускіх стужак, якія здымаліся ў Гродне. Сярод іх «Міколка-Паравоз», «Белые росы», «Я родам з дзяцінства» і іншыя. Летась на алеі кіно з’явілася пліта ў гонар беларуска-расійскага серыяла «Покушение».
Мерапрыемствы ў другі дзень свята распачнуцца ў 11:00 — галоўныя актыўнасці разгарнуцца на плошчы Леніна і на вуліцы Савецкай. Агулам запланавана 11 творчых пляцовак.
На вуліцы Дзяржынскага з’явіцца вялікае пано — там цягам дня графіцісты будуць маляваць пейзажы Гродна.
На плошчы Тызенгаўза пройдзе арт-фестываль «Гарадскія кветкі», а на плошчы Леніна адбудзецца паказ мод — абяцаюць прадэманстраваць 28 калекцый.
Фестываль тэатраў «Батлейка» з удзелам васьмі калектываў пройдзе на вуліцы Савецкай. На Савецкай плошчы адбудзецца фестываль сыру з народнай дэгустацыяй і выступленнямі дзяржаўных калектываў.
Канцэртная праграма Дня горада распачнецца ў 20:30 на вуліцы Савецкай. Амаль адразу — праз паўгадзіны — на сцэну выйдзе хэдлайнер свята Стас Міхайлаў.
Увечары ў Гродне можна будзе паглядзець на салют, а ў Швейцарскай даліне зладзяць водна-неонавае шоў. Пасля 24:00 на галоўную сцэну выйдуць кавер-бэнды і дыджэй.
Два гады запар хэдлайнерамі Дня горада становяцца выканаўцы з Расіі, якія падтрымліваюць вайну ва Украіне. Летась у Гродна прыязджаў Аляксандр Маршал. Спеваку забаронены ўезд ва Украіну з-за яго выказванняў у падтрымку вайны і анексіі Крыма.
Сёлетні хэдлайнер — Стас Міхайлаў — таксама актыўна падтрымлівае расійскія ўлады і вайну ва Украіне.
Расійскіх праваенных выканаўцаў запрашаюць і на іншыя гарадскія святы. У 2023 годзе на 9 траўня ў Гродна прыехала група «Любэ» — лічыцца, што гэта любімы гурт Пуціна. Франтмэн Мікалай Растаргуеў знаходзіцца пад еўрапейскімі санкцыямі. У 2022 годзе ў Гродна прыязджаў Алег Газманаў — тады Уладзімір Каранік і Юрый Караеў праспявалі з ім на сцэне.
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…