Гродзенцам уручаць стужкі «Ганаравы грамадзянін горада Гродна». Мяркуючы па закупцы, кожная з іх каштуе крыху менш за 345 рублёў. Таксама яны атрымаюць нагрудныя знакі з такім жа подпісам. Іх кошт таксама ўражвае.

Гродзенскі гарвыканкам размясціў заяўку для вывучэння кан’юнктуры рынку для працэдуры закупкі з адной крыніцы. Агульная сума закупкі - 8489 рублёў з гарадскога бюджэту.

Закупляюць 10 штук нагрудных знакаў «Ганаровы грамадзянін горада Гродна». Яны будуць зробленыя з латуні з пакрыццём з срэбра і золата 46*46мм. Захоўвацца будуць у аксамітным футляры. Таксама ў закупцы ёсць 20 штук «Кніга славы Гродна». Яны будуць у тым жа памеры, але з пакрыццём з нікеля і золата. Кошт 30 знакаў складае 5039,88 рублёў. Гэта значыць, кожны каштуе 168 рублёў.

Таксама закупляюць 10 стужак «Ганаровы грамадзянін горада Гродна» агульным коштам 3449,12 рублёў. Яны будуць зробленыя з атласа блакітнага колеру, памерам 3 м на 15,5 см. На адным баку будзе вышыўка 90 см з тэкстам, гербам і узорам.

Чытайце таксама: Ваенкамат Гродна праводзіў закупкі з парушэннямі: набываў канцылярыю ў некалькі разоў даражэй