Аляксандра два месяцы таму пераехала з Мінска ў Гродна і да гэтага часу ў шоку ад таго, якім цудоўным аказаўся горад. Ролік з эмоцыямі, які яна выклала ў сваім TikTok, заўважыў CityDog.io. Пад відэа пакінулі больш за 700 каментароў. У іх многія падтрымалі дзяўчыну і самі расказалі пра тое, за што любяць Гродна. Але былі і тыя, каму горад зусім не спадабаўся.
Аляксандра расказвае, што ў Гродне ёй усюды і заўсёды гавораць «дзякуй» і «калі ласка», жадаюць добрага дня, усміхаюцца, прытрымваюць дзверы. Ёй падаліся вельмі ветлівымі таксісты, супрацоўнікі магазінаў і кафэ, гатовыя адказаць на ўсе пытанні і дапамагчы, калі ўзнікне патрэба.
«Усе супермегаветлівыя! Гэта так прыемна!» — Кажа Аляксандра.
@alexandra_plisko Такой приятный опыт получается, надеюсь, так будет и дальше 🙌🏻 #переезд #гродно #минск #рб #беларусь ♬ original sound — alexandra_plisko
Да гэтага дзяўчына сем гадоў пражыла ў Мінску і параўнанне з Гроднам — не на карысць сталіцы. Спачатку яна баялася пераезду з вялікага горада ў горад паменш. Але ў выніку яна ад Гродна ў захапленні.
Чытайце таксама: Гродна — другі найлепшы для жыцця горад Беларусі, але трапіў у антылідары па рэпрэсіях
Аляксандра ў канцы роліка спытала ў беларусаў, што яны думаюць пра Гродна. Публікуем некаторыя адказы (на мове арыгіналу).
«Это Гродно детка, самый лучший город в Беларуси», — піша Vitalii.Grodno.
«Даа, у Гродно такой вайб🥰 7 лет жила там, пока училась в медицинском) город в сердечке навсегда💔🥹», — пишет Саша Виноградова.
«Тоже прожила 8 лет в Минске) и тоже идет второй месяц жизни в Гродно) и, пожалуй, это было лучшее решение)», — піша карыстальніца з нікам 111. Яна родам з Мастоўскага раёна, але вучылася ў Мінску, засталася там адпрацоўваць і выйшла замуж. «За 8 лет город так и не стал мне родным, здесь чувствую себя комфортнее. Муж родом из Могилевской области, но тоже не любил Минск. Так и решились на переезд», — тлумачыць яна.
І гэта не адзіная гісторыя пераезду з Мінска ў Гродна. Карыстачка mufate піша:
я детство провела в гродненской области, но уже тогда этот город нравится, а потом семьёй переехали в Минск и 7 лет в нём прожила, но город начал «душить». один раз съездила с мужем посмотреть город, и ему тоже понравился и решили, что переедем хотяб попробовать тут пожить. теперь мужа в Минск не затащить, но нам и не особо хочется. разве что покупки какие-то, работа или к родственникам.
Яна зазначае, што ў Гродне «людзі вельмі добрыя пасля Мінска».
Але не ўсе гатовы так расхвальваць Гродна. Кацярына Бу піша: «Прожила в Минске 12 лет, наоборот очень сложно адаптироваться в Гродно за 2 года так и не привыкла. Здесь скучно, выйти особо некуда, развлечений особо тоже нет. Только кафе. Даже нет хорошей набережной».
У каментарах ёй адказваюць, што месцаў у Гродне хапае — было б жаданне іх шукаць. «Просто Гродно нужно узнать, он очень таинственный и полон истории, которая завораживает. И не каждый человек, который живёт в Гродно, знает о истории города», — піша карыстальніца з нікам
user7358436457078.
Карыстальнік Netfors не лічыць гродзенцаў культурнымі - у яго пра іх склалася дрэннае ўражанне:
дадада)))сложный город Гродно.
На первый взгляд вежливый)))но это только если вы там пару лет живете.А если вы останетесь жить, то о вы сразу увидите провиециальные заносчивость, высокомерие
это вы просто не сталкивались с хамством которого здесь полно.
потом ваш восторг испарится.
это всегда так сначала.
Минск более прогрессивный.Гродно большая деревня.
З’явіліся ў каментарах і тыя, хто толькі думае аб тым, каб пажыць у Гродне:
«Очень люблю этот город, периодически ездим с мужем, сами из маленького городка Брестской области, но мечтаем переехать в Гродно».
Чытайце таксама:
На вуліцы Савецкай у Гродне на месцы "Дзіцячага свету" адкрылі бар "На Луне". Мяркуючы па…
"Гродна. Турыстычная карта для гасцей горада" выйдзе накладам 6000 штук. Усе асобнікі будуць толькі на…
На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…
Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…
Праз дарогу ад гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы прадаюць трохпакаёўку ў новым доме.…