Навіны

Гродзенцы старэйшыя, чым усе думалі: пад Гроднам знайшлі артэфакт у 22 разы старажытнейшы за піраміды

Зараз давядзецца перапісваць гісторыю: выявілася, што ваколіцы Гродна засялілі як мінімум у 10 разоў раней, чым навукоўцы лічылі да гэтага часу.

Каля вёскі Кашэўнікі пад Гроднам на Нёмане археолагі знайшлі артэфакт узростам не менш за 100 тыс. гадоў, расказаў дырэктар Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Вадзім Лакіза на БелТА. Гэта значыць, што першыя людзі засялілі гэтую тэрыторыю як мінімум у 10 разоў раней, чым вучоныя думалі да гэтага. Раней лічылася, што людзі з’явіліся тут 12 тысяч гадоў таму.

Таксама ва ўвазе археолагаў знаходзяцца Краснасельскія крэмнездабыўныя шахты ў Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці. Іх уключылі ў канцэпцыю нацыянальных археалагічных праектаў, падзяліўся вучоны. Ужо каля 4,5 тыс. гадоў таму там жылі першыя шахцёры на тэрыторыі Беларусі. Зараз стаіць пытанне аб музеефікацыі гэтага месца і стварэнні археалагічнага музея пад адкрытым небам ці парку. Там можна было б паказаць тэхналогіі здабычы крэмневай сыравіны ў глыбокай старажытнасці шахтавым спосабам. Навукоўцы прапануюць больш актыўна далучаць гэтае месца да сферы турызму.

Зараз крамянёвыя шахты пад Ваўкавыскам выглядаюць так. Крыніца: volkovysknews.by

Самая старажытная стаянка Беларусі і адна з найстаражытнейшых у Еўропе знаходзіцца каля вёскі Агова (Іванаўскі раён, Брэсцкая вобласць). Спачатку яе ўзрост вызначалі ў 250 тыс. гадоў, потым не менш як 300 тыс. гадоў. Цяпер навукоўцы перакананыя, што ёй не менш за 400 тыс. гадоў - з’яўляюцца новыя прыродазнаўчыя аналізы і дадзеныя, якімі аперуюць навукоўцы.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025

У Гродне падаражэў праезд у гарадскім транспарце — і на прыгарадных маршрутах

З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…

4 красавіка 2025