Альбом «Ethno Style» напісаны ў этна-арт-рок стылістыцы. Аляксандр Краўчук працаваў над ім сем гадоў на пяці музычных студыях.
У альбоме восем кампазіцый, тэксты — на беларускай мове. Агульны час гучання — 60 хвілін. У праекце бралі ўдзел музыканты розных кірункаў, сярод якіх Аляксандр Сапега (Apple Tea) і Аляксандр Старажук (Ляпіс Трубяцкой). Аўтар фота для вокладкі - Ілля Гелей. Бюджэт праекта склаў больш за $ 5000, падзяліўся Краўчук у сваім Facebook. Альбом выйшаў на мінскай студыі «Kovcheg» у канцы ліпеня 2024 года. Яго можна скачаць на лічбавых платформах, падзяліўся музыка, — праўда, не ўдакладніў, на якіх менавіта.
Аляксандр Краўчук — гродзенскі джазмен і кампазітар, арганізатар канцэртаў у рамках праекту Jazz Stories («Джазавыя гісторыі»). Сам праект джазавых канцэртаў у Гродне, якія на працягу пяці гадоў праходзілі ў двары Новага замка і ва ўнутраным дворыку Музея рэлігіі, зараз на паўзе.