Навіны

У Жэмыслаўлі перад палацам зламалася каштоўнае дрэва — помнік прыроды рэспубліканскага значэння

У Жамыслаўлі Іўеўскага раёна ў парку перад палацам Умястоўскіх зламаўся 130-гадовы ясень.

Фота зламанага дрэва апублікаваў канал «Спадчына». Імаверна, гэта адбылося праз нядаўнія буры.

Рэдкае дэкаратыўнае дрэва — ясень пенсільванскі аўкубалістны — атрымала статус батанічнага помніка прыроды рэспубліканскага значэння яшчэ ў 1972 годзе.

Так ясень у Жэмыслаўлі выглядаў раней

Шмат паваленых старых дрэў, якіх ніхто не прыбірае, ляжыць у сядзібным парку ў Шчорсах, адзначалі чытачы канала ў каментарах.

Лёс палаца

Маёнтак графаў Умястоўскіх — помнік сядзібна-паркавай архітэктуры XVIII-XIX стагоддзяў у аграгарадку Жэмыслаўль. Ён з’яўляецца паменшанай копіяй варшаўскіх Лазенак — палаца караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Аўтарам праекта лічаць вядомага італьянскага архітэктара Марконі. У парку размешчаны гаспадарчыя пабудовы сядзібы: флігелі, лядоўня, амбар, захавалася прыдарожная капліца. Хоць комплекс размешчаны крыху ўбаку ад турыстычных шляхоў, карыстаецца цікаўнасцю ў наведнікаў.

Апошні ўладальнік Уладзіслаў Умястоўскі аддаў сядзібу пад навуковую базу з прыродазнаўчай і сельскагаспадарчай спецыялізацыяй Віленскага ўніверсітэта. У часы Першай сусветнай вайны тут быў нямецкі ваенны санаторый, пасля Другой сусветнай — кіраванне калгасу, пошта, клуб, бібліятэка. Будынак пуставаў з 2006 года.

У 2012 годзе палац гарэў, агонь знішчыў частку даху. У 2015 годзе комплекс купіў бізнэсовец з Іарданіі, але знік, нічога не зрабіўшы. У 2017 сядзібу купіў беларускі бізнэсовец, які паходзіць з месцаў непадалёк ад Жамыслаўля. Ён пачаў працы ў будынку, расчысціў парк побач з палацам.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне адкрылася крама «Власть кофе» з напоем кубінскіх каранёў

Крама “Власть кофе” абяцае шырокі асартымент абсмажанай кавы з розных куткоў свету - Лацінскай Амерыкі,…

8 красавіка 2025

У Гродне адкрыўся рэстаран «Бекон»: двухпавярховы і з адкрытай кухняй

У рэстаране “Бекон” будуць спалучаць амерыканскую і паназіяцкую кухню. Там будзе адкрытая кухня - можна…

8 красавіка 2025

Розніца ў 200 гадоў. Самая вядомая «гістарычная» выява Новага замка — насамрэч сучасная рэканструкцыя

Малюнак гродзенскага каралеўскага палаца, які быццам бы стварыў невядомы аўтар у XVIII стагоддзі, набыў вялікую…

8 красавіка 2025

У цэнтры Гродна адкрылася фотастудыя — кліентаў прывабліваюць жывымі куранятамі

У сярэдзіне сакавіка на Замкавай, 11 адкрылася фотастудыя Retreat. У студыі ёсць некалькі працоўных зон…

8 красавіка 2025

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025