Навіны

У Гродне за абразу Лукашэнкі судзяць былога старшыню яўрэйскай абшчыны

Судовае паседжанне па справе Рамана Смірнова прайшло 15 жніўня. Былому старшыні яўрэйскай абшчыны і дырэктару ТАА «Гродзенскае агенцтва нерухомасці» пагражае да чатырох гадоў калоніі за абразу Лукашэнкі.

Рамана Смірнова абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса — «Публічная абраза Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь», піша канал «Право имеют». Санкцыі артыкула прадугледжваюць штраф, або папраўчыя работы на тэрмін да двух гадоў, або арышт, або абмежаванне ці пазбаўленне волі да чатырох гадоў. Справу разглядаюць у судзе Гродзенскага раёна, суддзя — Станіслаў Пранько.

Рамана Смірнова затрымалі яшчэ ў красавіку. Прычынай сталі каментары на адрас службовых асоб і Аляксандра Лукашэнкі. Прапагандысты напісалі, што ён адпраўляў дадзеныя ў Telegram-каналы «Беларусь головного мозга» і «Nexta», уступіў у «План «Перамога». У 2020-м гродзенца затрымлівалі за ўдзел у мітынгу. Дадзеныя мужчыны былі ў канале «Поступи по совести». Раман пісаў, што не будзе працаваць з міліцыянтамі.

Інфармацыю аб затрыманым не давалі нават сям'і, стала вядома Hrodna.life ад крыніцы, знаёмай з сітуацыяй. Раман Смірноў быў старшынёй яўрэйскай абшчыны прыкладна з 2020 года. Пасля ягонага затрымання стала зразумела, што ён вернецца не хутка, а старшыня быў патрэбны для вырашэння адміністрацыйных пытанняў. Савет абшчыны абраў новага кіраўніка. З 2020 года абшчына мінімізавала грамадскую актыўнасць і колькасць публічных мерапрыемстваў, такіх як канцэрты і выставы. Гэта звязана з пазіцыяй рабіна, падзялілася крыніца.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне адкрылася крама «Власть кофе» з напоем кубінскіх каранёў

Крама “Власть кофе” абяцае шырокі асартымент абсмажанай кавы з розных куткоў свету - Лацінскай Амерыкі,…

8 красавіка 2025

У Гродне адкрыўся рэстаран «Бекон»: двухпавярховы і з адкрытай кухняй

У рэстаране “Бекон” будуць спалучаць амерыканскую і паназіяцкую кухню. Там будзе адкрытая кухня - можна…

8 красавіка 2025

Розніца ў 200 гадоў. Самая вядомая «гістарычная» выява Новага замка — насамрэч сучасная рэканструкцыя

Малюнак гродзенскага каралеўскага палаца, які быццам бы стварыў невядомы аўтар у XVIII стагоддзі, набыў вялікую…

8 красавіка 2025

У цэнтры Гродна адкрылася фотастудыя — кліентаў прывабліваюць жывымі куранятамі

У сярэдзіне сакавіка на Замкавай, 11 адкрылася фотастудыя Retreat. У студыі ёсць некалькі працоўных зон…

8 красавіка 2025

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025