Навіны

Палац у Жалудку зноў прадаюць. Папярэднія ўладальнікі купілі яго 10 гадоў таму, але выратаваць не змаглі

Палац Святаполкаў-Чацвярцінскіх у Жалудку выставілі на продаж разам з усімі пабудовамі. За сядзібу хочуць выручыць амаль $ 190 тыс. У папярэдніх уладальнікаў яе забрала дзяржава ў 2021 годзе.

На продаж адным лотам выставілі шэсць будынкаў сядзібы і лінію электраперадач. Участак плошчай 10,4 га знаходзіцца ў зоне аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей і водаахоўнай зоне. Умоў у аўкцыёну няма.

Мінімальная сума, якую хочуць атрымаць за комплекс будынкаў - 608 200 рублёў. Аўкцыён пройдзе 13 верасня ў Гродне. Заявы на ўдзел прымаюць да 11 верасня. Зараз сядзіба лічыцца за дзяржаўнай установай па ахове і выкарыстанні маёмасці «Авіятар» Шчучынскага раёна.

Да гэтага сядзіба з палацам 1908 года пабудовы, флігелем, карэтнай, домам, кузняй і каравульнай належала сям'і з Расіі. Яны выкупілі комплекс, які пуставаў, у 2014 годзе і хацелі адкрыць там турыстычны цэнтр з гатэлем і музеем. Уладальнікі стварылі сайт, дзе публікавалі інфармацыю аб рэстаўрацыі палаца, адкрылі Фонд захавання і развіцця аб’ектаў культурнай спадчыны. На тэрыторыі сядзібы прымалі турыстаў, з правадніком можна было зайсці ўнутр палаца. Таксама ўладальнікі змаглі зацвердзіць у Міністэрстве культуры праект зон аховы комплексу былога палаца. Потым працы прыпынілі. Пракуратура Шчучынскага раёна прад’явіла пазоў уласнікам у інтарэсах дзяржавы аб адабранні гісторыка-культурнай каштоўнасці. У 2021 годзе яго задаволілі і паспрабавалі прадаць сядзібу з аўкцыёну. Таварыства з абмежаванай адказнасцю «Традыцыі гасціннасці», якое належала ўладальнікам, ліквідавалі ў красавіку 2021 года, «Фонд захавання і развіцця аб’ектаў культурнай спадчыны» — у канцы 2022 года.

Палац для вайскоўцаў і кіно

Апошні ўладальнік Жалудка і ваколіц Людвіг Святаполк-Чацвярцінскі пабудаваў палац у стылі неабарока ў 1908 годзе. У комплекс уваходзілі парк, флігель, млын і шэраг дапаможных пабудоў. Пасля 1939-га палац перайшоў савецкім вайскоўцам, затым нямецкім акупантам. Пазней там была вайсковая частка і адно з падраздзяленняў Нацыянальнай акадэміі навук — прадпрыемства «Конус». У 2010 годзе там здымалі фільм «Масакра», рэшткі дэкарацый да якога можна было бачыць у сядзібе да нядаўняга часу, здымалі і іншыя фільмы.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025

У Гродне падаражэў праезд у гарадскім транспарце — і на прыгарадных маршрутах

З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…

4 красавіка 2025