Навіны

Гродзенскі аграрны ўніверсітэт адсудзіў $ 75 тыс. у выпускнікоў за неадпрацаванае размеркаванне

Пазовы ў суды на карысць Гродзенскага аграрнага ўніверсітэта падавала пракуратура Гродна. За першыя паўгода 2024 года было пададзена 12 такіх пазоваў.

Былых выпускнікоў праз суды прымусілі вярнуць сродкі, патрачаныя на іх навучанне, на агульную суму 240 тысяч рублёў. Пазовы падавалі супраць выпускнікоў, якія адвучыліся, але не адпрацавалі абавязковае размеркаванне пасля бясплатнага навучання.

Маладыя спецыялісты парушалі ўмовы дагавораў аб мэтавай падрыхтоўцы, расказалі ў пракуратуры. Яны не выходзілі на працу ўвогуле або іх звальнялі за мноства прагулаў неўзабаве пасля працаўладкавання. Суды Ленінскага і Кастрычніцкага раёнаў Гродна задаволілі ўсе пазовы, спагнаўшы з выпускнікоў затраты на іх навучанне на карысць дзяржавы.

«Адзінкавыя выпадкі»

Год таму міністр адукацыі Андрэй Іванец казаў, што выпадкі, калі выпускнікі адмаўляюцца ад размеркавання і пакрываюць кошт навучання — адзінкавыя. Тады ж абмяркоўвалі змены ў Кодэксе Рэспублікі Беларусь аб адукацыі. Ідэя была ў тым, каб прымусіць адпрацоўваць размеркаванне не толькі тых, хто адвучыўся на бюджэтнай форме, але і тых, хто аплаціў сваё навучанне. Лукашэнка заявіў, што адукацыя каштуе даражэй, чым за яе плацяць студэнты платнай формы навучання. Таксама ён падзяліўся, што лічыць недастатковымі тэрміны адпрацоўкі. Зараз выпускнікі дзённай формы навучання на бюджэту адпрацоўваюць два гады, мэтавікі - не менш за пяць гадоў.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

У цэнтры Гродна адкрылася фотастудыя — кліентаў прывабліваюць жывымі куранятамі

У сярэдзіне сакавіка на Замкавай, 11 адкрылася фотастудыя Retreat. У студыі ёсць некалькі працоўных зон…

8 красавіка 2025

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025