Пазовы ў суды на карысць Гродзенскага аграрнага ўніверсітэта падавала пракуратура Гродна. За першыя паўгода 2024 года было пададзена 12 такіх пазоваў.
Былых выпускнікоў праз суды прымусілі вярнуць сродкі, патрачаныя на іх навучанне, на агульную суму 240 тысяч рублёў. Пазовы падавалі супраць выпускнікоў, якія адвучыліся, але не адпрацавалі абавязковае размеркаванне пасля бясплатнага навучання.
Маладыя спецыялісты парушалі ўмовы дагавораў аб мэтавай падрыхтоўцы, расказалі ў пракуратуры. Яны не выходзілі на працу ўвогуле або іх звальнялі за мноства прагулаў неўзабаве пасля працаўладкавання. Суды Ленінскага і Кастрычніцкага раёнаў Гродна задаволілі ўсе пазовы, спагнаўшы з выпускнікоў затраты на іх навучанне на карысць дзяржавы.
«Адзінкавыя выпадкі»
Год таму міністр адукацыі Андрэй Іванец казаў, што выпадкі, калі выпускнікі адмаўляюцца ад размеркавання і пакрываюць кошт навучання — адзінкавыя. Тады ж абмяркоўвалі змены ў Кодэксе Рэспублікі Беларусь аб адукацыі. Ідэя была ў тым, каб прымусіць адпрацоўваць размеркаванне не толькі тых, хто адвучыўся на бюджэтнай форме, але і тых, хто аплаціў сваё навучанне. Лукашэнка заявіў, што адукацыя каштуе даражэй, чым за яе плацяць студэнты платнай формы навучання. Таксама ён падзяліўся, што лічыць недастатковымі тэрміны адпрацоўкі. Зараз выпускнікі дзённай формы навучання на бюджэту адпрацоўваюць два гады, мэтавікі - не менш за пяць гадоў.
Чытайце таксама: