Пшэмыслаў Расевіч-Кучынскі. Крыніца фота: Facebook Natalia Panchenko, прэс-сакратаркі фонда Stand with Ukraine
У час выканання баявых абавязкаў ва Украіне загінуў баец палка Каліноўскага і Міжнароднага легіёна, грамадзянін Польшчы, Пшэмыслаў «Кордзіян» Расевіч-Кучынскі. Раней ён быў валанцёрам у Гродне і вадзіў бясплатныя экскурсіі.
Пшэмыславу было 36 гадоў. Ён меў беларускія карані, валодаў беларускай мовай і цікавіўся нашай гісторыяй і культурай. Ён лічыў Беларусь сваёй другой Бацькаўшчынай, адзначылі ў прэс-службе Палка Каліноўскага. «Кордзіян паспеў прайсці не малы баявы шлях і ўсяляк намагаўся дапамагаць беларускім добраахвотнікам ва Украіне», — напісаў полк. Мужчына загінуў 6 жніўня. 13 жніўня на Байковых могілках у Кіеве прайшла цырымонія развітання ў суправаджэнні ганаровай варты Узброеных сіл Украіны. На ёй прысутнічала маці загінулага. Яна трымала каля труны тры сцягі: Польшчы, Украіны і Беларусі, што сімвалізавала адданасць Пшэмыслава Расевіча-Кучынскага справам гэтых краін, піша Fakt.pl. Ваяра пахавалі, згодна з ягонай апошняй воляй, на Лычакаўскіх могілках у Львове.
У 2018−2019 гадах Пшэмыслаў жыў у Гродне, год быў валанцёрам у адной з грамадскіх арганізацый у межах міжнароднай праграмы абмену «Еўрапейскі корпус салідарнасці». Дапамагаў весці заняткі па польскай мове, ладзіць іншыя імпрэзы. Таксама ён праводзіў бясплатныя экскурсіі па горадзе на польскай і англійскай мовах — Free walking tour.
Чытайце таксама: Бясплатныя экскурсіі ў Гродна абурылі чыноўнікаў ад турызму: што ім не спадабалася?
Знаёмыя з Пшэмыславам успамінаюць яго па-рознаму. «Быў спакойным і ветлівым, негаваркім», — расказаў адзін з гродзенцаў, які працаваў з ім у той час. Пасля валанцёрства ў Гродне Пшэмыслаў пераехаў у Брэст. «Менавіта там яго цікаўнасць да беларускага раскрылася найбольш ярка», — адзначае гродзенец. Іншая калега Пшэмыслава па валанцёрству ўспамінае, што ён быў «досыць шалёны чалавек».
Да палка Каліноўскага Пшэмыслаў далучыўся ў верасні 2022 года.
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…