Фота ілюстрацыйнае: Ganapathy Kumar, unsplash.com
У Гродне дзяўчына пазнаёмілася з хлопцам і пайшла да яго ў госці. А ноччу яна апынулася на вуліцы з замкнутымі ў яго кватэры рэчамі, а сам хлопец знік. Што адбылося?
Усё здарылася на вуліцы Камарова. Пасля знаёмства хлопец запрасіў дзяўчыну ў госці. У нейкі момант маладому чалавеку спатрэбілася ў краму. Ён вырашыў не пакідаць дома малазнаёмую дзяўчыну і папрасіў пачакаць яго каля пад’езда. Пасля гэтага ён бясследна знік.
Ужо пад раніцу — у 03:40 — дзяўчына патэлефанавала ў міліцыю, каб ёй дапамаглі забраць з зачыненай кватэры асабістыя рэчы.
Да паловы на дзевятую раніцы, калі ў Telegram-канале міліцыі публікавалі зводку начных падзей, гаспадар кватэры з крамы яшчэ не вярнуўся. Міліцыя праводзіць праверку.
Чытайце таксама: Прыехалі на гастролі і зніклі: як у 1941-м трупа бранскага тэатра знікла ў Гродна
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…