Навіны

Назвалі топ-10 самых бедных раёнаў Беларусі: адзін з іх — у Гродзенскай вобласці

Іўеўскі раён заняў шостае месца ў антырэйтынгу раёнаў Беларусі з самымі нізкімі сярэднімі заробкамі за першае паўгоддзе 2024. Гэта адзіны раён Гродзенскай вобласці ў спісе. З Магілёўскай вобласці ў спіс самых нізкіх зарплат трапілі чатыры раёны, з Гомельскай — тры, а з Віцебскай — два. Дадзеныя пра сацыяльна-эканамічнае развіццё рэгіёнаў Беларусі апублікаваў Белстат.

Дзе ў Гродзенскай вобласці самыя нізкія заробкі?

Самы бедны раён Гродзеншчыны з самымі нізкімі заробкамі — Іўеўскі. Паводле Белстата, сярэдні заробак там складае 1463 руб. На другім і трэцім месцы з нізкімі заробкамі — Свіслацкі (1613 руб.) і Зэльвенскі (1616,7 руб.) раёны.

У Гродзенскай вобласці сярэдні заробак (да выліку падаткаў) склаў 1919 руб. Вышэй толькі ў Гомельскай і Мінскай абласцях — 1945 руб. і 2148 руб. адпаведна.

У параўнанні з леташняй статыстыкай Белстата, заробкі ў самых бедных рэгіёнах Гродзенскай вобласці павялічыліся ў сярэднім на 200 руб. Так у 2023 годзе ў Іўеўскім раёне сярэдні заробак складаў 1279 руб., а ў Свіслацкім — 1290 руб.

Дзе ў Беларусі зарабляюць найменш?

У першым паўгоддзі 2024 года самы нізкі заробак сярод абласцей зафіксаваны ў Магілёўскай вобласці — 1787 руб. Найменш у гэтым рэгіёне зарабляюць у Мсціслаўскім раёне — 1414 руб., Слаўгарадскім — 1434 руб., Хоцімскім — 1435 руб. і Клімавіцкім — 1478 руб.

Партал myfin.by склаў паводле дадзеных Белстата спіс раёнаў Беларусі з найгоршымі заробкамі.

10 рэгіёнаў Беларусі з самымі нізкімі заробкамі

  • Шаркаўшчынскі (Віцебская вобл.) — 1387 руб.
  • Мсціслаўскі (Магілёўская вобл.) — 1414 руб.
  • Слаўгарадскі (Магілёўская вобл.) — 1434 руб.
  • Хоцімскі (Магілёўская вобл.) — 1435 руб.
  • Кастрычніцкі (Гомельская вобл.) — 1439 руб.
  • Іўеўскі (Гродзенская вобл.) — 1463 руб.
  • Ушацкі (Віцебская вобл.) — 1472 руб.
  • Кармянскі (Гомельская вобл.) — 1473 руб.
  • Клімавіцкі (Магілёўская вобл.) — 1478 руб.
  • Лельчыцкі (Гомельская вобл.) — 1480 руб.
Падзяліцца

Апошнія запісы

TikTok: дыскабар з «гарлапанячай музыкай» на Савецкай папсаваў «вайб Гродна»

На вуліцы Савецкай у Гродне на месцы "Дзіцячага свету" адкрылі бар "На Луне". Мяркуючы па…

24 лістапада 2024

У Гродне робяць сувенірную карту для турыстаў. Толькі на рускай мове

"Гродна. Турыстычная карта для гасцей горада" выйдзе накладам 6000 штук. Усе асобнікі будуць толькі на…

23 лістапада 2024

Паміж могілкамі і «Гродна Азот» пабудуюць гандлёва-выставачны цэнтр

На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…

22 лістапада 2024

Google абнавіў спадарожнікавыя здымкі Гродна. Ацэніце маштабы гарадскіх будоўляў

Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…

22 лістапада 2024

«Штосьці з фільмаў жахаў». Топ-3 месцаў у Гродне, якія гараджане абыходзяць за вярсту

Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…

22 лістапада 2024

Нерухомасць тыдня: насупраць Triniti прадаюць кватэру ў мінімалістычным стылі з элементамі скандынаўскага дызайну

Праз дарогу ад гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы прадаюць трохпакаёўку ў новым доме.…

22 лістапада 2024