7 жніўня ў Смаргоні затрымалі восем чалавек. Завочна асудзілі актывістку Кацярыну Туманаву і журналіста Алеся Кіркевіча. Еўрасаюз увёў новыя санкцыі супраць беларускіх сілавікоў. Рэдакцыя Hrodna.life вывучыла, што адбылося ў вобласці c 5 па 11 жніўня.
2 жніўня суд Кастрычніцкага раёна Гродна паводле ч.1 арт. 342 КК і арт. 364 КК прызначыў Кацярыне Туманавай 2,5 года калоніі агульнага рэжыму. Яе абвінавацілі ва ўдзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, і ў гвалце і пагрозе прымянення гвалту ў дачыненні да сілавіка.
Арышт, накладзены на яе маёмасць, знялі. Тэрмін адбыцця пакарання будуць лічыць з дня яе фактычнага затрымання.
Мужчыну клічуць Алекс Хахлоў. Яго затрымалі за «БЧБ-дзейнасць». Ён быў адміністратарам канала «Кошечки, собачки в Гродно» і Facebook-суполкі «Помощь белорусам за границей». Таксама ён нібыта абражаў супрацоўнікаў сілавых структур, перасылаў дадзеныя ў групы «Каратели» і «Черная книга», заклікаў людзей да здзяйснення злачынстваў.
Затрыманне адбылося ў пункце пропуску «Грыгароўшчына» на беларуска-латвійскай мяжы. Яго перадалі ў Верхнядзвінскі РАУС.
Ад яго не было лістоў 20 дзён. «Таму, да моманту зьяўленьня новых паведамленьняў ад Дзяніса, мы будзем лічыць, што яго зьмясьцілі ў ШЫЗА. Тым больш, калі палітвязьням і рабіць нічога ня трэба, каб „зарабіць“ такое „пакараньне“. Пры жаданьні і наяўнасьці загаду содні ў адзіночцы могуць „прыляцець“ за расшпілены ґузік ці „недастаткова добры“ настрой падчас праверкі», — напісала яго жонка Вольга.
Затрымліваць мужчыну прыехалі шэсць сілавікоў. Яго раней ужо судзілі за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў і ўдзел у пратэстах. Доўгі час ён працаваў за мяжой, але вярнуўся ў Беларусь. Сілавікі звярнулі ўвагу на татуіроўкі з арнаментам у мужчыны.
Еўрасаюз увёў санкцыі супраць 28 грамадзян Беларусі: начальнікаў у сістэме МУС, пракурораў, суддзяў, супрацоўнікаў дзяржаўных медыя і аднаго бізнесмена. Hrodna.life знайшоў у спісе людзей, звязаных з Гродна і Гродзенскай вобласцю.
Так вырашыў суд Пухавіцкага раёна 6 жніўня 2024 года.
Таксама экстрэмісцкімі прызналі:
Сямчук Андрэй Іванавіч з Гродна, Дарагі Міхаіл Ігаравіч з Ваўкавыскага раёна 9 жніўня папоўнілі «спіс экстрэмістаў».
7 жніўня ў Смаргоні затрымалі восем чалавек. Гэта работнікі мясцовага прамысловага прадпрыемства. Некаторых затрымлівалі проста на працы, іншых — дома. Затрыманых даставілі ў РАУС і пачалі адміністрацыйныя справы паводле артыкула 19.11 КаАП, паведамляе «Гарадзенская вясна».
Алеся Кіркевіча 2 жніўня прызналі вінаватым паводле двух «экстрэмісцкіх» артыкулаў. Яму прызначылі сем гадоў узмоцненага рэжыму са штрафам у 600 базавых велічынь (24 000 рублёў). У яго канфіскуюць траціну дома ў Віцебскай вобласці.
Пасяджэнне аб ліквідацыі грамадскага аб’яднання «Гродзенская гарадская федэрацыя футбола» пройдзе ў Гродзенскім абласным судзе 16 жніўня. Яе кіраўніка затрымлівалі ў тым ліку за канфлікт з Яўгенам Дудко.
У былога палітвязня з Гродна Дзмітрыя Фурманава і яго жонкі Вольгі нарадзіўся сын. Пра гэта пара распавяла ў сацсетках сваёй крамы сувеніраў «KROPKA».
Блогер і былы палітвязень Вадзім Ермашук распавёў, што пасля калоніі ў яго сапраўды выявілі анкалогію — злаякасную меланому. Яна апынулася «быццам бы» трэцяй стадыі (усяго — чатыры, адлік ідзе з першай). Цяпер яе ўдала выдалілі. У Вадзіма да затрымання назіралі радзімку, ён хацеў яе выдаліць — і не паспеў. Пазней ён прасіў пра візіт анколага ў месцах пазбаўлення волі. Але яму адмовілі.
У іску ТАА «Флагман М’юзік» аб абароне дзелавой рэпутацыі да Вольгі Бондаравай адмовіў эканамічны суд Гродзенскай вобласці. Пра гэта напісала Бондарава ў сваім Telegram-канале. Справу разглядала Наталля Карых.
Палітвязень, журналіст і лідар польскай меншасці ў Беларусі Анджэй Пачобут яшчэ ў красавіку 2024 года пагадзіўся пакінуць Беларусь. Пра гэта газеце Rzeczpospolita расказала кіраўнічка непрызнанага беларускімі ўладамі Саюза палякаў у Беларусі Анжаліка Борыс.
Нацягнуты паміж дрэвамі дрот, які знайшлі ў Пышках гродзенскія матацыклісты, апынуўся не адзінай небяспечнай пасткай…
На вуліцы Савецкай у Гродне на месцы "Дзіцячага свету" адкрылі бар "На Луне". Мяркуючы па…
"Гродна. Турыстычная карта для гасцей горада" выйдзе накладам 6000 штук. Усе асобнікі будуць толькі на…
На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…
Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…