Навіны

«Планаваў восенню выдаляць — пасадзілі летам». Блогер Vadimati распавёў, як праз турму не паспеў папярэдзіць рак

Блогер і былы палітвязень Вадзім Ермашук распавёў, што пасля калоніі ў яго сапраўды выявілі анкалогію — злаякасную меланому. Яна апынулася «быццам бы» трэцяй стадыі (усяго — чатыры, адлік ідзе з першай). Цяпер яе ўдала выдалілі. У Вадзіма да затрымання назіралі радзімку, ён хацеў яе выдаліць — і не паспеў. Пазней ён прасіў пра візіт анколага ў месцах пазбаўлення волі. Але яму адмовілі.

 — Самае крыўднае — тое, што я ведаў, што ў мяне нешта не тое. Прасіў дапамогі ў ІЧУ ў Шчучыне, у турме № 1 нашай Гродна, І ў ПК № 2. Усе глядзелі на мяне як на дурня. Дурань, які жартуе. Вось Гюго напісаў «Чалавек, які смяецца». Вось у мяне на твары ўсмешка, але я ў душы плакаў, — сказаў Вадзім у сторыс Instagram. У іх ён адзначыў Гродзенскі гарвыканкам, сайт S13.ru і дэпутата Палаты прадстаўнікоў Алену Патапаву.

«Я цалкам вінавачу іх і маю на гэта права!»

Яго цётка пісала лісты да кіраўніцтва калоній, каб звярнулі ўвагу на радзімку блогера. Ёй дасылалі «адпіскі», што «ўсё добра». У гэты час радзімка Вадзіму пякла, балела, сыходзіла крывёй. Яе пашкоджвалі. «Страчаны час — магло гэтага не быць».

«Каб зняць усё з душы, вінавачу ў гэтай сітуацыі з меланомай злаякаснай я турму № 1, ПК 2 і Шчучынскі ІЧУ, дзе я казаў, што мне патрэбны анколаг, што мне трэба выдаліць… Я цалкам здаровы туды трапіў, у мяне проста была радзімка пад наглядам. Я звяртаўся да двух анколагаў і планаваў восенню выдаляць — мяне пасадзілі летам. Я цалкам вінавачу іх і маю на гэта права!»

Вадзім цяпер будзе знаходзіцца пад наглядам. «Таму што гэта вельмі такая брыдкая рэч, можа яшчэ рэцыдыў быць, а ў мяне вельмі высокая верагоднасць».

Блогер заклікаў сачыць за здароўем і пры найменшых пытаннях ісці да лекара. Ён адзначыў, што самае важнае ў анкалогіі — час.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025

У Гродне падаражэў праезд у гарадскім транспарце — і на прыгарадных маршрутах

З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…

4 красавіка 2025