Грамадскі транспарт на Старым мосце ў Гродне. Фота: STRT LFA, unsplash.com
Паветра ў Гродне ў 2023 годзе было чысцей, чым у іншых абласных цэнтрах Беларусі. Пра якасць паветра ў гарадах расказаў Белстат. На апублікаваныя дадзеныя звярнуў увагу канала Urban Hrodna.
Сярэднегадавы ўзровень утрымання цвёрдых часціц класу PM10 у 2023 годзе склаў у Гродне 7 мікраграмаў на кубічны метр паветра. Гэта ў разы менш за паказчыкі ў любым іншым абласным цэнтры Беларусі. Асабліва кепска выглядае на фоне Гродна Гомель — 44 мікраграмы на кубічны метр паветра. Гэта пры тым, што гранічна дапушчальная канцэнтрацыя такога пылу — 40 мікраграм на кубічны метр.
Афіцыйна ў межах Нацыянальнай сістэмы маніторынгу навакольнага асяроддзя ў Беларусі часціцы PM2,5 манітораць толькі ў Мінску і Жлобіне. Таму пра ўтрыманне ў гродзенскім паветры цвёрдых часцін класу РМ 2,5 Белстат нічога не расказаў.
Вартыя даверу дадзеныя па дробных часціцах у гродзенскіх паветры знайсці няпроста. У межах праекту грамадскага маніторынгу якасці паветра працуе адна кропка на Дзевятоўцы — паводле яе дадзеных канцэнтрацыя дробных часціц большую частку дня складае каля 7 мікраграмаў - гэта ў два разы менш за дапушчальны паказчык. Праўда, цягам дня паказчык можа істотна скакаць уверх і ўніз.
Падобныя лічбы атрымліваюцца ў выніку мадэлявання з дапамогай спутнікавых дадзеных. А вось мадэльныя прагнозы «Яндэкс Карт» паказваюць большае забруджанне — але ўсё яшчэ ў межах дапушчальнай якасці паветра.
У 2021 годзе ўтрыманне ў паветры часціц, у тым ліку класу PM 2,5, у цэнтры Гродна замярала рэдакцыя Hrodna.life. Мы назіралі за паказчыкамі 28 дзён — і палову гэтага часу на вуліцы Кірава забруджанне паветра было большым за дапушчальныя стандарты Сусветнай арганізацыі аховы здароўя.
Чытай наш лонгрыд: Што з паветрам у Гродне — самым аўтамабілізаваным горадзе Беларусі
Крама “Власть кофе” абяцае шырокі асартымент абсмажанай кавы з розных куткоў свету - Лацінскай Амерыкі,…
У рэстаране “Бекон” будуць спалучаць амерыканскую і паназіяцкую кухню. Там будзе адкрытая кухня - можна…
Малюнак гродзенскага каралеўскага палаца, які быццам бы стварыў невядомы аўтар у XVIII стагоддзі, набыў вялікую…
У сярэдзіне сакавіка на Замкавай, 11 адкрылася фотастудыя Retreat. У студыі ёсць некалькі працоўных зон…
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…